Віктар Сямёнавіч Кудлачоў
Віктар Сямёнавіч Кудлачоў (15 студзеня 1936, в. Сласцёны, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — рускамоўны паэт. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011).
Віктар Сямёнавіч Кудлачоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВырас у сялянскай сям’і. У 1944 пайшоў вучыцца ў першы клас, летам 1945 падарваўся на міне і страціў зрок. З 1947 працягваў вучобу ў спецшколе для сляпых дзяцей у Гродна. Адначасова вучыўся па класу баяна ў дзіцячай музычнай школе. Скончыўшы Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1958), атрымаў накіраванне настаўнікам спеваў і музыкі ў Гродзенскую школу-інтэрнат для сляпых і з аслабленым зрокам дзяцей, дзе калісьці вучыўся сам і дзе працуе па сённяшні дзень.
Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970. Яго вершы ўпершыню былі надрукаваны ў 1972 у абласной газеце «Гродзенская праўда». Друкуецца на старонках рэспубліканскіх газет «Зорька», «Сельская газета», «Настаўніцкая газета». Першая кніга паэта «Я расту» выйшла ў 1981. Піша В. Кудлачоў пераважна для дзяцей. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей пачуццё любові да людзей, да бацькі і маці, да добрых спраў, да прыроды. У іх шмат дзеяння, выкарыстаны прыёмы гульні. Жыве ў Гродне.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Кудлачёв, В. Встреча: Сборник стихотворений. — Гродно, 1995.- 68 с.
- Кудлачёв, В. Дали дорог: Стихи. — Гродно: ГОУТ, 2000. — 56 с.
- Кудлачёв, В. Здравствуйте, дети!: Стихи, сказки, загадки, скороговорки. — Мн.:Юнацтва, 2000. — 31 с.
- Кудлачёв, В. Как медведь ходил за мёдом. — Гродно, 2000.
- Кудлачёв, В. Нарисую город Гродно: Стихи и рассказы для детей. — Гродно,2003. — 62 с.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 557. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кудлачоў Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X. — С.436