Віктар Уладзіміравіч Ерафееў
Віктар Уладзіміравіч Ерафееў (19 верасня 1947, Масква) — сучасны расійскі пісьменнік.
Віктар Уладзіміравіч Ерафееў | |
---|---|
руск.: Ви́ктор Ерофе́ев | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 верасня 1947[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, раманіст, сцэнарыст, празаік, літаратуразнавец |
Гады творчасці | 1979 — цяп. час |
Мова твораў | руская мова |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын савецкага дыпламата Уладзіміра Іванавіча Ерафеева. Частка дзяцінства правёў з бацькамі ў Парыжы.
У 1970 годзе скончыў філалагічны факультэт МДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры.
Вядомасць атрымаў пасля публікацыі эсэ пра творчасць маркіза дэ Сада ў часопісе «Пытанні літаратуры».
У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дастаеўскі і французскі экзістэнцыялізм», якая выйшла ў 1991 годзе ў ЗША ў выглядзе асобнай кнігі.
У 1979 годзе за арганізацыю ў самвыдаце непадцэнзурнага альманаха «Метропаль» быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў, а яго бацьку, які раней прыкрываў сына, знялі з пасады пастаяннага прадстаўніка СССР пры міжнародных арганізацыях у Вене. Да 1988 года Віктара Ерафеева не друкавалі ў СССР.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #104361395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Виктор Ерофеев // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wiktor Wladimirowitsch Jerofejew // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #104361395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.