Віктар Юр’евіч Сотнікаў
Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001, Рубель) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Віктар Юр’евіч Сотнікаў | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 ліпеня 2001[1] (21 год) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 186 см | ||||||
Вага | 76 кг[3] | ||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб |
![]() |
||||||
Нумар | 27 | ||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а летам 2014 года далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра», з 2018 года пачаў гуляць за дубль клуба. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сезона 2020 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з брэсцкім «Дынама» (2:0).
У сезоне 2021 стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выхадзіў на замену. У ліпені 2022 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 года[4].
Міжнародная кар’ераПравіць
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Шахцёр | 25 | 1 | |
2019 | дубль | Шахцёр | 18 | 3 | |
2020 | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2021 | Д1 | Шахцёр | 13 | 0 | |
2022 (1) | Д1 | Шахцёр | 6 | 0 |