Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Да пазбаўлення статусу/Архіў 2023—2024

Вынік

Наяўныя прагалы ў біяграфічным раздзеле не дазваляюць захаваць за артыкулам існы статус. Артыкул пазбаўлены статуса. --JerzyKundrat (размовы) 22:21, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Вынік

Цягам намінацыі ў адпаведнасці з выказанымі заўвагамі ў артыкул былі ўнесены істотныя стылявыя змены, дададзена некаторая інфармацыя з невыкарыстаных раней крыніц. Пацверджана адпаведнасць крытэрыям ВП:ДА, артыкул захаваў існы статус. --JerzyKundrat (размовы) 23:14, 16 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Артыкул як быў напісаны публіцыстычным стылем, так і застаўся. Тыя, хто пракаментаваў пра савецкі стыль, чамусьці думаюць што справа ў савецкіх крыніцах, але не ведаюць што для Вікіпедыі крыніцы трэба апрацоўваць, але не перапісваць даслоўна.--Liashko (размовы) 23:05, 10 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Мы ж не аўтары кантэнту, адно толькі рэтранслятары. --JerzyKundrat (размовы) 23:08, 10 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Рэтрансляцыя — гэта не даслоўнае перапісванне. Да таго ж, крыніц пра Танка эпохі незалежнасці нямала.--Liashko (размовы) 23:12, 10 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Няма межаў дасканаласці. Можна дапрацаваць артыкул і выставіць кандыдатам у выдатныя. --JerzyKundrat (размовы) 23:18, 10 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Ён не толькі публіцыстычным стылем напісаны, ён стылістычна дрэнна напісаны. "Яго залічваюць да класікаў беларускай літаратуры. На яго творчасць аказала ўплыў…" — гэтак ужо ў прэамбуле. Нічарта ён не дапрацаваны, дарма пакінулі, згодны з вамі. Ryčard Humel (размовы) 06:05, 11 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Каб залічыць стылістычную памылку, патрэбна было б у прэамбуле мець "яго" ў трэці раз. --JerzyKundrat (размовы) 07:39, 11 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Гэта кепска, каструбавата. Нават не толькі праз два разы "яго". Ryčard Humel (размовы) 16:35, 11 жніўня 2023 (+03)[адказаць]