Вілемі́т[1] — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат цынку Zn2SiO4. Названы ў 1829 годзе французскім мінералогам і крышталёграфам А. Леві ў гонар першага караля Нідэландаў Вілема (Вільгльма) I[2].

Вілеміт
Формула Zn2SiO4
Прымесь Mn, Fe, Ca, Mg, Pb, Al
Сінгонія трыганальная
Колер белы, жоўты, зялёны, чырвоны, карычневы, шэры, бясколерны
Колер рысы белы
Бляск шкляны, тлусты да смалістага
Празрыстасць празрысты, непразрысты
Цвёрдасць 5,5
Спайнасць дасканалая, недасканалая
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 3,89—4,19 г/см³
Паказчык пераламлення nω = 1,691—1,694 nε = 1,719—1,725

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае прызматычныя і ігольчатыя крышталі, зярністыя і радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, нацёкі. Колер белы да бясколернага, жоўты, зялёны, чырвоны, карычневы і інш. Колер рысы — белы. Бляск шкляны да смалістага. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,89—4,19 г/см³. Крохкі. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, свінцу, алюмінію.

Паходжанне і радовішчы правіць

Мінерал мае кантактава-метасаматычнае, часта гіпергеннае паходжанне. Радовішчы ў ЗША, Замбіі, Германіі, Намібіі, Расіі, Таджыкістане.

Выкарыстанне правіць

Вілеміт выкарыстоўваецца ў якасці руды на цынк. Празрысты вілеміт жоўтага колеру — каштоўны камень. Сінтэтычны выкарыстоўваецца ў якасці люмінафору.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  2. Виллемит // Каталог минералов (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць