Кальцый
Кальцый (лац.: Calcium) Ca — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 20. Серабрыста-белы лёгкі метал.
Прыродныя крыніцыПравіць
Утрыманне ў зямной кары — 2,96% па масе: 5-е месца сярод элементаў пасля кіслароду, крэмнію, алюмінію і жалеза.
З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Найбольш распаўсюджаныя мінералы кальцыю — кальцыт CaCO3, ангідрыт CaSO4, гіпс CaSO4·2H2O, флюарыт CaF2.
Радовішчы вапняку — ва Украіне, у Карэліі, на Урале. Мелавыя адклады — у Паволжы, Беларусі (Крычаўскі раён, Касцюковіцкі раён, Ваўкавыскі раён, Чэрыкаўскі раён), Украіне.
ПрымяненнеПравіць
Антыфрыкцыйныя сплавы (кальцыевыя бабіты) для падшыпнікаў.
Актыўны адноўнік для атрымання рэдкіх і тугаплаўкіх металаў — урану, торыю, ванадыю, хрому, цырконію, берылію.
Вапняк (CaCO3) ідзе на выраб вапны, цэменту, бетону.
У сельскай гаспадарцы прымяняюць нітрат і ортафасфат кальцыю як угнаенні і падкормку для жывёлы.