Перыяд перыядычнай сістэмы

шэраг, радок перыядычнай сістэмы

Перыяд — радок перыядычнай сістэмы хімічных элементаў. Інакш кажучы, перыяд — гэта паслядоўнасць хімічных элементаў, упарадкаваных па ўзрастанню зараду ядра і запаўненню электронамі вонкавай электроннай абалонкі.

Правіла Клячкоўскага апісвае парадак запаўнення арбіталей электронамі ў адпаведнасці з ростам энергіі. Кожная дыяганаль адпавядае свайму асобнаму значэнню n + l.

Перыядычная сістэма мае сем перыядаў. Першы перыяд, у якім толькі 2 элементы, а таксама другі і трэці, у якіх па 8 элементаў, называюцца малымі. Астатнія перыяды, у якіх 18 і больш элементаў, — вялікімі. Сёмы перыяд не завершаны. Нумар перыяда, да якога адносіцца хімічны элемент, вызначаецца колькасцю яго электронных абалонак (энергетычных узроўняў).

Кожны перыяд (за выключэннем першага) пачынаецца тыповым металам (Li, , К, Rb, Cs, Fr) і заканчваецца інертным газам (Не, Ne, Ar, Kr, Хе, Rn), перад якім ідзе тыповы неметал.

У першым перыядзе, акрамя гелію, ёсць толькі адзін элемент — вадарод, які спалучае ўласцівасці, тыповыя як для металаў, так і (у большай ступені) для неметалаў. У гэтых элементаў запаўняецца электронамі 1s-падабалонка.

У элементаў другога і трэцяга перыяда адбываецца паслядоўнае запаўненне s- і р-падабалонак. Для элементаў малых перыядаў характэрна дастаткова быстрае павелічэнне электраадмоўнасці з ростам зарадаў ядзер, аслабленне металічных уласцівасцей і ўзмацненне неметалічных.

Чацвёрты і пяты перыяды ўтрымліваюць па дзесяць пераходных d-элементаў (ад скандыю да цынку і ад ітрыю да кадмію), у якіх пасля запаўнення электронамі вонкавай s-падабалонкі запаўняецца, згодна з правілам Клячкоўскага, d-падабалонка папярэдняга энергетычнага ўзроўню.

1s 
2s          2p  
3s          3p  
4s       3d 4p  
5s       4d 5p
6s    4f 5d 6p  
7s    5f 6d 7p  
      6f 7d    7f

...  

У шостым і сёмым перыядзе адбываецца насычэнне 4f- і 5f-падабалонак, таму яны ўтрымліваюць яшчэ на 14 элементаў больш у параўнанні з 4-м і 5-м перыядамі (лантаноіды ў шостым і актыноіды ў сёмым перыядзе).

У выніку адрознення перыядаў па даўжыні і іншых прыкметах існуюць розныя спосабы іх адноснага размяшчэння ў перыядычнай сістэме. У кароткаперыядным варыянце малыя перыяды маюць па аднаму раду элементаў, вялікія — па два рады. У доўгаперыядным варыянце ўсе перыяды складаюцца з аднаго рада. Рады лантаноідаў і актыноідаў звычайна выносяць асобна ў ніз табліцы.

Малыя перыяды
Вялікія перыяды
Колькасць элементаў 2 ці 8 18 і больш
Колькасць радоў 1 2
Размеркаванне электронаў запаўняюцца толькі s- і р-падабалонкі запаўняюцца таксама перадвонкавыя d-падабалонкі і перадперадвонкавыя f-падабалонкі
Змяненне ўласцівасцей элементаў металічныя ўласцівасці хутка памяншаюцца павольны пераход ад металічных уласцівасцей да неметалічных

Элементы аднаго перыяда маюць блізкія значэнні атамных мас, але розныя фізічныя і хімічныя ўласцівасці, у адрозненне ад элементаў аднае групы. З нарастанне зараду ядра ў элементаў аднаго перыяда памяншаецца радыус і расце колькасць валентных электронаў, ад чаго металічныя ўласцівасці элементаў слабеюць, а неметалічныя мацнеюць, г.зн. аслабляюцца аднаўленчыя і ўзмацняюцца акісляльныя ўласцівасці ўтвораных імі рэчываў.

Гл. таксама

правіць