Адкрыць галоўнае меню

Віленскае паўстанне (1794)

1794 года
(Пасля перасылкі з Віленскае паўстанне, 1794)
Якуб Ясінскі — кіраўнік Віленскага паўстання

Віленскае паўстанне — паўстанне, якое праходзіла з 22 красавіка па 14 жніўня 1794 года ў Вільні падчас Паўстання 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве. Арганізатарамі паўстання ў Вільні былі Якуб Ясінскі і Караль Прозар.

ГісторыяПравіць

У ноч з 11 на 12 красавіка 1794 года па загадзе віленскага кашталяна, генерал-маёра Мікалая Арсеньева ў Вільні былі арыштаваныя многія актыўныя арганізатары будучага паўстання. 21 красавіка ў Вільню прыбыў Гетман вялікі літоўскі Шыман Марцін Касакоўскі, які параіў рускім камандзірам правесці новыя арышты сярод змоўшчыкаў і правесці наступальныя аперацыі супраць літоўскіх войскаў, дыслакаваных у ваколіцах Вільні.

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 года ў сталіцы ВКЛ ўспыхнула ўзброенае паўстаньне. Атрад літоўскіх войскаў (каля 400 чалавке) пад правадырствам Якуба Ясінскага раптоўна напаў на рускі гарнізон. У першай палове 23 красавіка Вільня ўжо была пад кантролем паўстанцаў. Рускі камендант, генерал-маёр Мікалай Арсеньнеў, быў узяты ў палон. У палон трапілі 50 афіцэраў і да 600 ніжэйшых чыноў. Рускія ў беспарадку асобнымі групамі пакінулі горад.

23 красавіка на Ратушнай плошчы быў абвешчаны «Акт паўстання літоўскага народа», у якім было заяўлена аб адзінстве мэт віленскага паўстання з польскім паўстаннем пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

У гэты ж дзень была створана Найвышэйшая Літоўская Рада на чале з ваяводам новагародскім Юзафам Несялоўскім і віленскім кіраўніком Антоніем Тызенгаўзам. У склад Найвышэйшай Рады ВКЛ увайшло 29 шляхетных віленскіх гараджан. Была створана дэпутацыя для кіраўніцтва войскам, адміністрацыяй і казной. На чале літоўскіх паўстанцкіх сіл стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі, прызначаны камендантам Вільні. Да віленскіх паўстанцаў далучыліся часткі так званага Літоўскага корпуса рускай арміі.

25 красавіка за здраду Радзіме гетман Касакоўскі павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.

11 мая 1794 года Т. Касцюшка прызначыў Я. Ясінскага генерал-лейтэнантам[1]. Аднак ужо 4 чэрвеня пад націскам кансерватыўных сіл Я. Ясінскага адхілілі ад камандавання войскам ВКЛ як радыкала, перадаўшы паўнамоцтвы генералу Міхалу Вельгорскаму[2]. 10 чэрвеня ўказам Т. Касцюшкі Найвышэйшую Літоўскую Раду распусцілі і замянілі на значна больш памяркоўную па сваім складзе Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага[1].

4 чэрвеня напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касцюшка адхіліў яго ад камандавання. 10 чэрвеня Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачана ў сепаратызме і распушчаная.Імёны Свабоды: Якуб Ясінскі (24.7.1761 — 4.11.1794) // Радыё Свабода, 26 ліпеня 2006 г.</ref> Гэта аслабіла паўстанне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расійскія войскі ў жніўні занялі Вільню.1794. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі

19 ліпеня Вільню асадзіла руская армія пад камандаваннем генерал-маёра Багдана Кнорынга. Абаронай літоўскай сталіцы кіраваў генерал Міхаіл Вельгорскі. Вільню абаранялі каля 500 салдат рэгулярных войскаў і каля 1 500 узброеных апалчэнцаў. Пад камандаваннем Б. Кнорынга было 8 тысяч салдат і некалькі гармат. Двухдзённыя жорсткія баі прывялі да цяжкіх страт у шэрагах рускіх войскаў. Вільня застаўся ў руках паўстанцаў.

9 жніўня пад Вільню прыбыў корпус генерал-маёра Івана Германа, які злучыўшыся з корпусам Б. Кнорынга. 11 жніўня рускія войскі пад камандаваннем Б. Кнорынга (12 000 салдат і моцная палявая артылерыя) распачалі другую атаку на Вільню. Абаронай літоўскай сталіцы кіраваў генерал-лейтэнант Антоні Хлевінскі. 12 жніўня віленскі гарнізон капітуляваў. 14 жніўня жыхары Вільні падпісалі акт аб лаяльнасці Расіі.

Ушанаванне памяціПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Анатоль Грыцкевіч. Ясінскі Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 785
  2. Віленскае паўстанне 22 красавіка 1794 (пераклад на расійскую) // М. Грыгор'еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994