Вілора Леанідаўна Чыстоўская

Вілора Леанідаўна Чыстоўская (23 лютага 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.

Вілора Леанідаўна Чыстоўская
Дата нараджэння 23 лютага 1940(1940-02-23) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працавала ў Магілёўскім аблпраекце, Белпрампраекце, Белкамунпраекце, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску пад Дом кіно (1973), пансіянат на возеры Нарач (1974), інтэрнат Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1980), піянерлагеры Бярозаўскага мясакамбіната Брэсцкай вобласці (1982) і завода «Аўтамагнітол» у Гродзенскай вобласці (1985), комплекс інтэрнатаў на 1650 месцаў з блокам абслугоўвання ў Бабруйску (1983).

Зноскі

Літаратура правіць