Віталь Анатолевіч Кібук

беларускі футбаліст

Віталь Кібук (нар. 7 студзеня 1989, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Футбол
Віталь Кібук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Анатолевіч Кібук
Нарадзіўся 7 студзеня 1989(1989-01-07)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хваля
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Беларусь Хваля (Пінск) 71 (16)
2010 Беларусь Дынама (Брэст) 9 (2)
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 18 (1)
2013—2014 Беларусь Мінск 54 (6)
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (2)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (0)
2016—2019 Беларусь Слуцк 82 (9)
2020— Беларусь Хваля (Пінск) 106 (26)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2014

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пінскага футбола, пачынаў кар’еру ў якасці нападніка, гуляючы за пінскую «Хвалю». Другую палову сезона 2010 правёў у брэсцкім «Дынама», а ўжо ў наступным годзе апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў лістападзе 2012 года пакінуў клуб.

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Мінскам». У «Мінску» хутка замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2013 з 6 галамі стаў другім бамбардзірам клуба пасля Рамана Васілюка. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год[3], але сезон 2014 правёў не так паспяхова, звычайна толькі выхадзіў на замену.

У студзені 2015 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У складзе жодзінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Жодзіна[5].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[6], дзе спачатку выхадіў на замену, а потым стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, толькі ў кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[9]. У сезоне 2019 страціў месца ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[10].

У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Стаў іграком асновы пінскай каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[12]. У сезоне 2021 заставаўся трывалым іграком стартавага складу, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на год[13]. У сезоне 2022 стаў капітанам пінскай каманды, з 9 галамі стаў адным з найлепшым яе бамбардзіраў.

У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[14]. У снежні 2023 года падпісаў новы гадавы кантракт з клубам[15].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Vitali Kibuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/vitalij-kibuk/
  3. Бушма, Кибук, Маевский и Ковель продлили контракты с "Минском" (руск.). football.by (9 студзеня 2014). Праверана 12 снежня 2023.
  4. Виталий Кибук перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 12 снежня 2023.
  5. Виталий Кибук покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2016). Праверана 12 снежня 2023.
  6. Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (20 лютага 2016). Праверана 12 снежня 2023.
  7. Голяткин, Кибук и Рушницкий подписали контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (22 ліпеня 2016). Праверана 12 снежня 2023.
  8. "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 12 снежня 2023.
  9. Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
  10. Кибук и Анюкевич покинули "Слуцк" (руск.). football.by (28 снежня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
  11. Кибук сменил "Слуцк" на "Волну" (руск.). football.by (27 лютага 2020). Праверана 12 снежня 2023.
  12. Кибук останется в "Волне" еще минимум на сезон (руск.). football.by (27 студзеня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  13. Виталий Кибук остаётся в «Волне» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (27 студзеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  14. Кибук и Раджабов продлили контракты с "Волной" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  15. "Волна" продлила контракты с капитаном и вратарем (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.