Віталь Анатолевіч Кібук
Віталь Кібук (нар. 7 студзеня 1989, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віталь Анатолевіч Кібук | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 студзеня 1989[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец пінскага футбола, пачынаў кар’еру ў якасці нападніка, гуляючы за пінскую «Хвалю». Другую палову сезона 2010 правёў у брэсцкім «Дынама», а ўжо ў наступным годзе апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў лістападзе 2012 года пакінуў клуб.
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Мінскам». У «Мінску» хутка замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2013 з 6 галамі стаў другім бамбардзірам клуба пасля Рамана Васілюка. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год[2], але сезон 2014 правёў не так паспяхова, звычайна толькі выхадзіў на замену.
У студзені 2015 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У складзе жодзінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Жодзіна[4].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], дзе спачатку выхадіў на замену, а потым стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, толькі ў кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[8]. У сезоне 2019 страціў месца ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[9].
У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[10].
МіжнароднаяПравіць
Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі.
ДасягненніПравіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Зноскі
- ↑ Vitali Kibuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ковель, Бушма и Кибук продлили контракты с «Минском»
- ↑ Виталий Кибук перешел в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Виталий Кибук покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита"
- ↑ Голяткин, Кибук и Рушницкий подписали контракты со "Слуцком"
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
- ↑ Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ Кибук и Анюкевич покинули "Слуцк"
- ↑ Кибук сменил "Слуцк" на "Волну"
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)