Віталь Леанідавіч Бусько
Віталь Леанідавіч Бусько (7 жніўня 1956, в. Лядкі, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Віталь Леанідавіч Бусько | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 2012 — 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | |
Дзейнасць | настаўнік, палітык | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 7 жніўня 1956 (64 гады) | |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 7 жніўня 1956 года ў в. Лядкі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-электрык. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Аўтар больш чым 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ.
Працоўную дзейнасць пачаў малодшым навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Працаваў намеснікам старшыні, старшынёй прафкама студэнтаў, навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута; дацэнтам кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, намеснікам дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, дэканам факультэта радыётэхнікі і электронікі, дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, прарэктарам па навучальнай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ганаровымі граматамі МПА ЕўрАзЭС, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сярэбраным медалём «20 гадоў СНД», юбілейнымі медалямі.
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты, мае дзвюх дачок.