Віцебская школа-майстэрня Юдаля Пэна
мастацкая школа ў Віцебску (1898—1918)
Ві́цебская шко́ла-майстэ́рня Ю́даля Пэ́на — прыватная школа малявання і жывапісу ў Віцебску ў 1898—1918 гадах, створаная беларускім мастаком Юдалем Пэнам.
У праграму заняткаў уваходзілі: маляванне геаметрычных прадметаў, арнаментаў, гіпсавых фігур, маляванне з натуры і на пленэры. У школе вучылася ад 10 да 25 чалавек, навучанне ішло ад 1 да 6 месяцаў. Школу, сярод іншых, скончылі Заір Азгур, Алена Кабішчар, Яфім Мінін, Марк Шагал (не давучыўся), Саламон Юдовін, Аскар Мешчанінаў, Леў Лейтман, Лазар Лісіцкі, Давід Якерсон.
У 1907 і 1914 годзе прайшлі выстаўкі работ Пэна і яго вучняў[1].
Зноскі
- ↑ БелЭн 1997, с. 226.
Літаратура
правіць- Л. Налівайка. Віцебская школа-майстэрня Ю. Пэна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 225—226. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Ле Фоль, Клер. Витебская художественная школа (1897—1923) / Клер Ле Фоль. — Мн., 2007. — 240 с.