Вышаградскія могілкі
Вышаградскія могілкі (чэшск.: Vyšehradský hřbitov) — могілкі ў Празе ў гістарычным раёне Вышаград пры царкве Св. Пятра і Паўла. З XIX стагоддзя могілкі сталі месцам пахавання амаль 600 найбуйнейшых фігур чэшскага нацыянальнага адраджэння. Галерэя могілкавых пластык і надмагілляў, створаных лепшымі скульптарамі таго часу (І. В. Мысльбек, Ф. Білек, Б. Кафка, О. Шпаніель і іншыя). Тэрыторыя могілак падзелена на 15 сектараў.
Славутасць | |
Вышаградскія могілкі | |
---|---|
| |
50°03′54″ пн. ш. 14°25′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Прага |
Дата заснавання | 1869 |
Стан | Дзеючыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва ўсходняй частцы могілак знаходзіцца магільны склеп Сла́він (чэшск.: Slavín) — агульная магіла мужчын і жанчын, якія ўславілі сваімі справамі чэшскі народ. Славін узнік у 1889—1893 гадах па праекце архітэктара Антаніна Віела (чэшск.: Antonín Wiehl). Сімвалам Славіна стаў цэнтральны помнік з фігурай крылатага генія Радзімы. Скульптурнае афармленне з'яўляецца творам Іозефа Маўдзера (чэшск.: Josef Mauder).
Гісторыя
правіцьУ 1860-я гады распаўсюдзілася ідэя стварыць на Вышаградзе нацыянальныя могілкі. У 1875 годзе тэрыторыя інуючых пры царкве Св. Пятра і Паўла могілак была пашырана.
Спіс пахаваных
правіцьКампазітары, музыканты
правіць- Бедржых Сметана (1824—1884) — чэшскі кампазітар, заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы.
- Антанін Дворжак (1841—1904) — выбітны чэшскі кампазітар.
- Здэнек Фібіх (1850—1900) — чэшскі кампазітар, прадстаўнік рамантычнага кірунку.
- Отакар Острчыл (1879—1935) — чэшскі кампазітар і дырыжор.
- Вілем Курц-малодшы (1872—1945) — піяніст і педагог.
- Карал Анчарл (1908—1973) — дырыжор.
- Рафаэль Кубелік (1914—1996) — дырыжор і кампазітар.
Мастакі, скульптары
правіць- Альфонс Муха (1860—1939) — жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар, прадстаўнік стылю «мадэрн».
- Мікалаш Алеш (1852—1913) — мастак і ілюстратар.
- Макс Швабінскі (1873—1962) — мастак.
- Іозеф Мысльбек (1848—1922) — скульптар.
- Ладзіслаў Шалаўн (1870—1946) — скульптар.
Пісьменнікі, паэты
правіць- Карал Чапек (1890—1938) — выбітны чэшскі пісьменнік і драматург.
- Карал Гінек Маха (1810—1836) — чэшскі паэт-рамантык, родапачынальнік нацыянальнай паэзіі.
- Яраслаў Врхліцкі (1853—1912) — чэшскі паэт, драматург і перакладчык.
- Сватаплук Чэх (1846—1908) — чэшскі пісьменнік і паэт.
- Бажэна Нямцова (1820—1862) — чэшская пісьменніца, родапачынальніца нацыянальнай прозы.
- Ян Неруда (1834—1891) — чэшскі празаік.
- Віцезслаў Незвал (1900—1958) — чэшскі паэт-сюррэаліст.
Іншыя
правіць- Мілада Горакова (1901—1950) — ахвяра камуністычных рэпрэсій.
- Яраслаў Гейраўскі (1890—1967) — хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
- Іозеф Біцан (1913—2001) — футбаліст.
- Уласта Бурыян (1891—1962) — акцёр.
- Здэнек Капал (1914—1993) — астраном.
- Павел Вент — беларускі ваенны дзеяч.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышаградскія могілкі
- Вышаградскія могілкі і Славін
- Артыкул пра Вышаградскія могілкі на blesk.cz (чэшск.)
- Вышаградскія могілкі на Wikimapia