Ян Непамук Не́руда (чэшск.: Jan Nepomuk Neruda; 9 ліпеня 1834 — 22 жніўня 1891) — чэшскі пісьменнік, паэт і журналіст, найбуйнейшы ў Чэхіі прадстаўнік крытычнага рэалізму.

Ян Неруда
чэшск.: Jan Neruda
Jan Neruda 02.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Jan Nepomuk Neruda
Псеўданімы Janko Hovora[1]
Дата нараджэння 9 ліпеня 1834(1834-07-09)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1891(1891-08-22)[2][3][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, перакладчык, крытык, тэатральны крытык, драматург, драматург, літаратурны крытык
Мова твораў нямецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1834 годзе ў Празе ў сям’і гандляра. Вывучаў права і філасофію ў Карлавым універсітэце ў Празе. Пасля вучобы працаваў выкладчыкам, а ў 1860 годзе стаў журналістам мясцовай газеты. Неруда падтрымліваў блізкія адносіны з пісьменніцай Каралінай Светлай, але так ніколі і ажаніўся.

Ян Неруда памёр 22 жніўня 1891 года і быў пахаваны на Вышаградскіх могілках у Празе. Яго імем названа адна з вуліц Прагі.

ТворчасцьПравіць

У аснове яго творчасці — перакананні ў прагрэс чалавецтва, што бяруць свае вытокі ў гегельянстве, багацці і пільнасці жыццёвых назіранняў, разнастайным эмацыянальным рэагаванні на іх. Першы паэтычны зборнік «Могільнікавыя кветкі» (1857). Грамадзянская, філасофская і інтымная лірыка Неруды (зборнікі «Кнігі вершаў», 1868; «Касмічныя песні», 1878; «Балады і рамансы», 1883; «Песні перадвелікоднай пятніцы», 1896) адметная арганічным спалучэннем лёсу паэта і радзімы, дасканаласцю і натуральнай прастатой. Як празаік выступіў у жанры сацыяльна-бытавога апавядання (зборнікі «Арабескі», 1864; «Розныя людзі», 1871). Аўтар цыкла «Маластранскія аповесці» (1878), падарожных нарысаў (кнігі «Парыжскія карцінкі», 1863; «Блізкія вандроўкі», 1877), артыкулаў і фельетонаў пра музыку і мастацтва, падзеі грамадскага і культурнага жыцця Чэхіі і іншых краін.

Аказаў уплыў на Яраслава Гашака, Карала Чапека, Францішка Лангера, Карала Полачка. Быў знаёмы з украінскай і рускай пісьменніцай і перакладчыкам Марко Ваўчком.

ПеракладыПравіць

Творы Неруды перакладзены на рускую, польскую, украінскую, іспанскую, англійскую, кітайскую мовы. На беларускую мову яго перакладаў Аляксей Зарыцкі. У Чэхіі эпітэт «нерудаўскі» служыць вышэйшай пахвалой для паэта.

Выбраныя працыПравіць

  • 1857 — «Могілкавыя кветкі» (Hřbitovní kvítí)
  • 1867 — «Кнігі вершаў» (Knihy veršů)
  • 1877 — «Маластранскія аповесці» (Povídky malostranské)
  • 1878 — «Касмічныя песні» (Písně kosmické)
  • 1883 — «Простыя матывы» (Prosté motivy)
  • 1896 — «Песні Вялікай пятніцы» (Zpěvy páteční)

Цікавыя фактыПравіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118957910 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  3. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Jan Neruda // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б Неруда Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. Dr. Constant v. Wurzbach Neruda, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 20. — S. 188.
  8. Jan Neruda // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  10. BillionGraves — 2011.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць