Валерый Васілевіч Баразненка

(Пасля перасылкі з В. В. Баразненка)

Валерый Васілевіч Баразне́нка (нар. 14 лютага 1943, с. Верхняўсінскае[ru], Ермакоўскі раён, Краснаярскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Валерый Васілевіч Баразненка
Дата нараджэння 14 лютага 1943(1943-02-14) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1967 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1970 года — у Гомельграмадзянпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар у Гомельскім філіяле Белкалгаспраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: пасёлкі «Крынічны» Мазырскага (19701974), Варатын саўгаса «Радзіма» Калінкавіцкага (19791983) раёнаў, грамадскі цэнтр пасёлка «Ровенская Слабада» Рэчыцкага раёна (19761980), адміністрацыйны будынак калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна (19791980), 12-павярховы будынак Белкалгаспраекта ў Гомелі (19811982), серыі жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1981—1982), маналітных жылых дамоў сядзібнага тыпу (1985)[1], храм у імя святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску[2]

Узнагароды правіць

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1974) за планіроўку і добраўпарадкаванне пасёлка «Крынічны» Мазырскага раёна.

Зноскі

  1. Борозненко Валерий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. СВЕТЛОГОРСКИЙ ПЕТРОПАВЛОВСКИЙ ХРАМ

Літаратура правіць