Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў

фізік
(Пасля перасылкі з В. Дз. Ткачоў)

Валянцін Дзмітрыевіч Ткачо́ў[2] (19 лютага 1939, Мінск — 16 лютага 1985) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985).

Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў
Дата нараджэння 19 лютага 1939(1939-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1985(1985-02-16) (45 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера фізіка паўправаднікоў[d] і спектраскапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1961 годзе.

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка. Абгрунтаваў мадэль утварэння ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў у паўправадніковых матэрыялах[2]. Распрацаваў высокаадчувальныя аптычныя метады даследавання дэфектаў у паўправадніках[2].

Узнагароды

правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш[3].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць