Валянцін Мікалаевіч Гацілаў

(Пасля перасылкі з В. М. Гацілаў)

Валянцін Мікалаевіч Гацілаў (13 сакавіка 1945, в. Гарэлаўка, Чарамісінаўскі раён, Курская вобласць) — беларускі архітэктар.

Валянцін Мікалаевіч Гацілаў
Дата нараджэння 13 сакавіка 1945(1945-03-13) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1968 годзе. Працаваў асістэнтам у Палтаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Мінскпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1979 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

правіць
 
Патолагаанатамічны корпус бальніцы хуткай дапамогі

Асноўныя працы: прафілакторый завода «Оптык» у Лідзе (1981), патолагаанатамічны корпус бальніцы хуткай дапамогі па Слуцкай шашы (цяпер вул. Кіжаватава, 58Б) ў Мінску (1974, у сааўтарстве з Н. Шпігельманам); у аўтарскім калектыве: 9-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы па праспекце Пушкіна ў Мінску (1977), серыі тыпавых праектаў блок-секцый для Магілёўскага (19801982) і Бабруйскага (1981) ДБК, 12-павярховы жылы дом з крамай «1000 дробязяў» у мікрараёне № 1 (1984) і забудова мікрараёна № 5 па Віцебскім праспекце у Магілёве, забудова мікрараёна № 31 у Смаргоні (1987).

Літаратура

правіць