Валерый Паўлавіч Чайка

(Пасля перасылкі з В. П. Чайка)

Валерый Паўлавіч Ча́йка (2 снежня 1950(1950-12-02), Таганрог, Растоўская вобласцьліпень 2024) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога і афармленчага мастацтва.

Валерый Паўлавіч Чайка
Дата нараджэння 2 снежня 1950(1950-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 2024 (73 гады)
Род дзейнасці мастак, вітражыст, дэкаратар
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d], афармленчае мастацтва[d], мастацкае праектаванне[d] і вітраж
Вучоба
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе, вучыўся ў Г. Вашчанкі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.

Жыў у Мінску.

Творчасць

правіць

Працаваў у манументальна-дэкаратыўным і афармленчым мастацтве, у мастацкім праектаванні. Сярод твораў: мастацкае афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’ера абласнога радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і вітражы станцыі метро «Інстытут культуры» (1984), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—1989), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў Беластоку (Польшча, 2001, з С. Рабашчуком і Б. Скрамблевічам).

Творы вылучаюцца высокай мастацкай культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у архітэктурнае асяроддзе.

Прэміі

правіць

Літаратура

правіць