Га́бар Э́грэшы (венг.: Gábor Egressy; 1 лістапада 1808, Шаёласлафальва, Венгрыя — 30 ліпеня 1866) — венгерскі акцёр; прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму ў венгерскім тэатральным мастацтве.

Габар Эгрэшы
венг.: Egressy Gábor
Дата нараджэння 3 лістапада 1808(1808-11-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1866(1866-07-30)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Zsuzsanna Szentpétery[d]
Дзеці Ákos Egressy[d] і Árpád Egressy[d]
Прафесія акцёр, журналіст, тэатральны акцёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паплечнік Ш. Пецёфі. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі. Творчую дзейнасць пачаў у 1828 годзе. З 1837 года з перапынкамі працаваў у тэатры «Пешты мадзьяр сінхаз» (з 1840 года Нацыянальны тэатр).

Творчасць правіць

Сярод роляў: Ота, Петур, Банк («Банк-бан» Ё. Катаны), Гамлет, Атэла, Рычард III («Гамлет», «Атэла», «Рычард III» У. Шэкспіра) і інш. Акцёр вялікага тэмпераменту, яго творчасці ўласцівы высокая сцэнічная культура, імкненне раскрыць складаны ўнутраны свет герояў, філасофскае асэнсаванне сцэнічных вобразаў. Аўтар кніг «Акцёрскае мастацтва» (1866).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць