Газіз Ніязавіч Дугашаў

Газіз Ніязавіч Дуга́шаў (20 снежня 1917, г. Алматы, Казахстан — 13 красавіка 2008) — дырыжор. Народны артыст Казахскай ССР (1957). Дзяржаўная прэмія Казахстана імя К. Байсеітавай (1972).

Газіз Ніязавіч Дугашаў
Дата нараджэння 7 (20) снежня 1917 ці 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2008(2008-04-13) ці 2008
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Nikolai Anosov[d]
Прафесіі дырыжор, музычны педагог
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы»
Народны артыст Казахскай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ва ўйгурскай сям’і 20 снежня 1917 года ў Алма-Аце.

У 1939 годзе пасля заканчэння Алма-Ацінскага музычнага вучылішча па класе скрыпкі ў прафесара Лесмана працаваў у сімфанічным аркестры Казахскай філармоніі  (руск.), а затым — ва Уйгурскім тэатры  (руск.).

У 1936 годзе ўдзельнічаў у Першай дэкадзе казахскага мастацтва ў Маскве.

Ваяваў пад Масквой у 35-й Сталінскай брыгадзе, у снежні 1941 года быў паранены. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» і Ордэнам Айчыннай вайны.

У 1948—1951 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі, у 1957 годзе скончыў экстэрнам Алма-Ацінскую кансерваторыю.

У 1944—1948 гадах — дырыжор, у 1956—1959 — галоўны дырыжор, у 1969—1976 — дырэктар і мастацкі кіраўнік Казахскага тэатра оперы і балета. Пры ім былі пастаўлены многія балеты і оперы казахскіх кампазітараў і заходнееўрапейскіх класікаў.

За пастаноўку оперы Мейтуса  (руск.) «Браты Ульянавы» узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1971) і званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Казахскай ССР (1972).

У 1951—1956 гадах — дырыжор Вялікага тэатра ў Маскве, з 1959 года — Украінскага тэатра оперы і балета, з 1963 года — сімфанічнага аркестра кінематаграфіі  (руск.).

У 1966—1968 гадах — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, дзе кіраваў пастаноўкамі опер «Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава  (руск.) і «Алеся» Я. Цікоцкага (1967), «Рыгалета» Дж. Вердзі (1968), балетаў «Альпійская балада» Я. Глебава (1967), «Рамэо і Джульета» С. Пракоф’ева (1968).

Пад яго кіраўніцтвам зроблены запіс першай беларускай тэлеоперы «Ранак» Г. Вагнера (1967).

Выкладаў у Маскоўскай і Алма-Ацінскай кансерваторыях, у 1968 годзе вёў клас опернай падрыхтоўкі ў Беларускай кансерваторыі.

З 1976 года — мастацкі кіраўнік вакальнай студыі Усесаюзнага радыё і тэлебачання.

Зноскі

Літаратура правіць