Галадрыэль
Гала́дрыэль (сінд.: Galadriel) — эльфійская каралева, персанаж эпасу «Уладар Пярсцёнкаў» і квенты «Сільмарыліён» Джона Р. Р. Толкіна. Наймагутная з эльфійскіх валадароў, якія засталіся ў Міжзем'і пасля Вайны Гневу. Уладарка Лорыэна.
![]() | |
Варыянты імя | |
---|---|
Алата́рыэль, Гала́дрыэль, Нэ́рвен, А́ртаніс | |
Тытул | Уладарка Лорыэна |
Раса | Эльф |
Пол | Жаночы |
Месца пражывання | Валінар, Дорыят, Латлорыэн |
Гады жыцця | Бессмяротная (да часу Вайны Пярсцёнка — 8373 гады) |
Малодшая дачка Фінарфіна і Эарвен, сястра Фінрада, Ародрэта, Анграда і Аэгнара. Жонка Келебарна, маці Келебрыян. Бабуля Арвен, Эладана і Элрахіра.
Нарадзілася ў Валінары, калі там яшчэ раслі Два Дрэвы. Ужо тады Галадрыэль па праве лічылася найпрыгажэйшай дзевай з усяго роду Фінвэ. Як і Фінарфін, яе бацька, Галадрыэль валодала цудоўнымі залатымі валасамі і светлымі вачамі. За сваю цудоўную знешнасць была празвана «Ранішняй зоркай эльфійскага народа».
ІмёныПравіць
- Алата́рыэль — старадаўняя форма імя Галадрыэль на мове тэлеры.
- Гала́дрыэль. Перакладаецца з сіндарына як Дзева, упрыгожаная бліскучым вянком. Гэта адносіцца да яе прыгожых залатых валасоў. Гэта імя было дадзена эльфійскай прынцэсе мужам Келебарнам[1]. Таксама корань «галад» азначае дрэва.
- Артаніс. Пры нараджэнні дачкі Фінарфін даў ёй імя Артаніс (высакародная).
- Нэрвен. Паводле эльфійскіх звычаяў, пазней маці дала дачцы іншае імя — Нэрвен (муж-дзева), якое адлюстроўвала сілу і станістасць Галадрыэль.
Перадпачатковая ЭпохаПравіць
Да пачатку першай эпохі Галадрыэль жыла ў Валінары.
Калі вораг валадароў Валінара, Моргат, выкраў у нолдар Сільмарылы і схаваўся ў Міжзем'і, шматлікія князі нолдар вырашылі пераследваць яго. Галадрыэль пажадала пакінуць Валінар разам з імі. У адрозненне ад Феанара і яго сыноў, яна не давала страшнай клятвы: ёй жадалася мець свае ўладанні ў Міжзем'і і кіраваць там па ўласнай волі. Разам са сваімі братамі яна рушыла ўслед за Фінголфінам і ўзначаліла небяспечны пераход свайго народа ў Міжзем'е праз паўночныя землі і льды Хелкараксэ.
Паводле іншай версіі, запісанай у чарнавіках Толкіна, Галадрыэль пакінула Валінар не разам з іншымі нолдар, а перасекла Вялікае мора самастойна.
Першая ЭпохаПравіць
Галадрыэль прыйшла ў Міжзем'е ў 1-ы год Першай Эпохі і пасялілася ў Белерыяндзе з братамі. Там яна часта гасцявала ў палатах Тынгала, свайго сваяка, у Дорыяце, дзе сустрэла Келебарна і пакахала яго. Калі Фінрад Фелагунд пабудаваў Нарготранд і перасяліўся туды са сваім народам, Галадрыэль засталася ў Дорыяце і шмат чаго даведалася пра Міжзем'е ад Меліян.
Пасля заканчэння Вялікай вайны і падзення Ангбанда ў 583 годзе, калі Белерыянд пайшоў пад ваду і абрысы Міжзем'я змяніліся, многія нолдар вярнуліся ў Валінар, але Галадрыэль з мужам засталіся ў Міжзем'і.
Другая ЭпохаПравіць
Паводле позніх прац Джона Р. Р. Толкіна, Галадрыэль перабралася з мужам у Ліндан, дзе кіравала невялікай групай эльфаў. Магчыма, яна падпарадкоўвалася Гіл-Галаду. Затым яна пераехала на ўсход — у Эрэгіян. Тады яна ўвайшла ў кантакт з паселішчам эльфаў-нандар у даліне ракі Андуін — будучым Латлорыэнам. Тады Эрэгіянам кіраваў Келебрымбар.
Калі ў Другую Эпоху Келебрымбар выкаваў Пярсцёнкі Улады, Галадрыэль у 1590 годзе Д. Э. атрымала Нэнья — парсцёнак вады, адзін з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, утоеных ад Саўрана.
Трэцяя Эпоха і ўдзел у Вайне ПярсцёнкаПравіць
У 1981 годзе Трэцяй Эпохі знік уладар Лорыэна Амрат і Галадрыэль стала кіраваць яго землямі як каралева лясных эльфаў. Яна жыла там з мужам да заканчэння Трэцяй Эпохі.
Галадрыэль уваходзіла ў Савет Мудрых Міжзем'я і першая склікала яго.
Паводле кнігі «Уладар Пярсцёнкаў», у лютым 3019 года Т. Э. Галадрыэль дала прыстанак членам Брацтва Пярсцёнка пасля іх паходу праз Морыю і паднесла ім багатыя і карысныя дары. Яна выпрабавала членаў Звяза, уяўна прапанаваўшы ім зрабіць выбар паміж іх цяжкім шляхам і іх патаемнымі жаданнямі, якія могуць вымусіць іх сысці са шляху. Яна таксама дазволіла Фрода і Сэму зазірнуць у Люстэрка. Яна адмовілася прыняць Пярсцёнак Усеўладдзя ад Фрода, усведамляючы, што, атрымаўшы яго, яна стане вялікай, магутнай, але жудаснай уладаркай, якая будзе валодаць разбуральнай сілай, здольнай толькі занявольваць і знішчаць.
Увесну таго ж 3019 года Лорыэн падвергся прынамсі тром магутным нападам оркаў Саўрана з Дол Гулдура — цытадэлі Ворага ў паўднёвай частцы Ліхалесся. Аднак абарона эльфійскіх земляў так і не была прарвана, а пасля трэцяга нападу сіл Саўрана эльфы Лорыэна пад кіраўніцтвам Келебарна нанеслі свой контрудар па Дол Гулдуру і з налёту ўзялі варожую цытадэль. Выкарыстоўваючы сваё магічнае ўменне, Галадрыэль абрынула сцены варожай крэпасці[2].
Чацвёртая Эпоха і зыход на ЗахадПравіць
Праз паўтара гады пасля ўзыходжання на прастол караля Элесара і пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыэль пакінула Міжзем'е і 29 верасня 3021 года адпыла разам з Элрандам, Гэндальфам, Фрода і Більба на Захад, пакінуўшы Келебарна ў Лорыэне. На той момант ёй было больш за 7000 гадоў. Яна заставалася адзінай жывой з князёў нолдар, якія ў свой час пакінулі Валінар.
Генеалагічнае дрэваПравіць
Генеалогія Першанароджаных Эльфаў
Дом ФінарфінаПравіць
Фінвэ | Індзіс | Олвэ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінголфін | Фінарфін | Эарвен | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінрад | Ародрэт | Анград | Аэгнар | Галадрыэль | Келебарн | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фіндуілас | Эльранд | Келебрыян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Tolkien, Unfinished Tales, 1980, The History of Galadriel and Celeborn
- ↑ Толкин, Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля, 1999, Приложение B
ЛітаратураПравіць
- Королёв К. Энциклопедия «Толкин и его мир». — Москва: Локид-Пресс, 2005. — С. 101—102. — 494 с. — 7100 экз. — ISBN 5-98601-018-3.
- Greg Harvey. Galadriel, Queen of Lotlorien // The origins of Tolkien's Middle-earth for dummies. — John Wiley & Sons, 2003. — 338 p. — (For dummies). — ISBN 0-76454186-2, ISBN 978-0-76454186-5.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.
- Tolkien. J. R. R. Unfinished Tales of Númenor and Middle-earth / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1980. — 472 p. — ISBN 0-395-29917-9.