Галубіцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Галу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Галубічы, размешчаны за 19 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Абрубскім, Псуеўскім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, тэрыторыяй Крулеўшчынскага і Тумілавіцкага сельсаветаў Докшыцкага раёна.

Галубіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галубічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Супранёнак Пётр Макаравіч
Юрыдычны адрас сельвыканкама

211826, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Галубічы, вул. Савецкая, 19

[1]
Насельніцтва (2009) 952
Плошча 164,3 км²
Галубіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2156
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Тэлефоны сельсавета 3 49 46

Плошча Азярэцкага сельсавета — 16426 га. У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў.

ГісторыяПравіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да Галубіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ясевіцкага сельсавета, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 20 населеных пунктаў (Алейзберг, Баяры, Гараватка, Гразі, Вялікія Давыдкі, Дабрэзіна, Дубінаўка, Івашова, Крупенскі Мох, Ляпляне, Малыя Давыдкі, Маргі, Міхалі, Перавоз, Перадолы, Праабражэнка, Прапелеўшчына, Пунькі, Філіпоўшчына і Цінаўка)[2][3]. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Падсвільскага пассавета пералічана вёска Вялікія Давыдкі[4].

27 верасня 2007 года ліквідавана вёска Ніўе і хутары Атвалаўшчына, Выгаркі, Забалоцце, Чыстае[5].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 952 чалавекі[6], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[7].

СкладПравіць

ГаспадаркаПравіць

На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзіцца:

  • Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галубічы»

ТранспартПравіць

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае — Падсвілле праз в. Каралевічы
  • Глыбокае — Падсвілле праз в. Ураджайная

Зноскі

  1. Сельскія выканаўчыя камітэты Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Глыбоцкага раёна Мой родны край — Глыбоччына
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  5. «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36(руск.) 
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.