Галіна Баляславаўна Лазоўская
Галіна Баляславаўна Лазоўская (27 красавіка 1960, в. Солы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Галіна Баляславаўна Лазоўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
27 красавіка 1960 (64 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 27 красавіка 1960 года ў в. Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.
Працавала карэспандэнтам рэдакцыі газеты «Святло камунізму» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці; інструктарам Маладзечанскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; карэспандэнтам, аглядальнікам радыё, рэдактарам аддзела «Радыё Маладзечна» дзяржаўнай установы "Рэдакцыя «Маладзечанская газета».
З’яўлялася дэпутатам Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае дачку і сына.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)