Галіна Анатолеўна Кнаўэр

(Пасля перасылкі з Галіна Кнаўэр)

Галіна Анатолеўна Кнаўэр (нар. 31 снежня 1937, г. Карабаш, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Галіна Анатолеўна Кнаўэр
Дата нараджэння 31 снежня 1937(1937-12-31) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска. З 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Запраектавала ў аўтарскім калектыве шэраг крам, кафэ, сталовых, друкарню Савета Міністраў КазССР, Казахскую карцінную галерэю імя Шаўчэнкі ў Алма-Аце, гандлёвыя цэнтры ў Цалінаградзе, прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Металістаў[ru] у Свярдлоўску.

Удзельнічала ў праектаванні Сляпянскай воднай сістэмы (1975—1980), крамы «Радыётэхніка» па вул. Апанскага (1978), устаноў культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Сурганава (1980), 9-павярховых жылых дамоў серыі 335 БК, М-464-9 (1980-я гг.).

Сям’я правіць

Была ў шлюбе з архітэктарам Роальдам Эдмундавічам Кнаўэрам, мае дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр’ераў.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць