Галіна Русак (дзявоч. Родзька; 24 мая 1930, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 14 верасня 2000) — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын. Прафесар (1993).

Галіна Русак
Дата нараджэння 24 мая 1930(1930-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 2000(2000-09-14) (70 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Філарэт Родзька
Маці Вера з Гулевічаў
Род дзейнасці мастачка, мастацтвазнаўца
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям'і беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў. Сястра Усевалада Родзькі.[1]

З 1949 года жыла ў Амерыцы. Да ад'езду ў Новы Свет скончыла Фрайбургскі і Лёвенскі ўніверсітэты. Адукацыю завяршыла ў Амерыцы ў Канектыкуцкім каледжы, ступень магістра гуманітарных навук атрымала ў Ратгерскім універсітэце (штат Нью-Джэрсі). Працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі гэтага ўніверсітэта.

Творчасць мастачкі Г.Русак была добра вядомая ў ЗША і Канадзе, дзе яна неаднаразова выстаўлялася ў розных галерэях, але толькі ў 1992 годзе з выстаўкай яе твораў змаглі пазнаёміцца і ў Беларусі (адзіная персанальная выстаўка на Радзіме).

Уваходзіла ў склад кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.

Зноскі

Літаратура

правіць