Галінзо́га[3][4] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[5], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Галінзога
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galinsoga Ruiz et Pav., 1794

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37413
NCBI  176601
EOL  59358
IPNI  8998-1

Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[6]. Два віды — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[6].

Назва правіць

Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе  (руск.) Ігнасіа Галінзогі  (англ.)[7].

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.

Віды правіць

Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[8]:

Гаспадарчае значэнне правіць

Пустазельныя расліны[3]. Некаторыя віды — лекавыя[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. The Plant List
  6. а б cvetopedia.ru — Галинзога
  7. nature-archive.ru — Галинзога(недаступная спасылка)
  8. Galinsoga (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Праверана 9 жніўня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Галинсога: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 снежня 2011)