Ганна Браніславаўна Абуховіч
Га́нна Бранісла́ваўна Абухо́віч (5 снежня 1908, Масква — 13 лістапада 1986, Ленінград) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Народная артыстка Беларускай ССР (1944)[1].
Ганна Браніславаўна Абуховіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 лістапада (5 снежня) 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1986 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Муж | Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0643572 |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася 5 снежня 1908 года ў Маскве[1]. Была сіратой, выхоўвалася ў прытулку для бяздомных дзяцей[2]. У 1929 годзе скончыла курсы «Кіно-Поўнач» у Ленінградзе. Дэбютавала як акцёрка нямога кіно ў 1929 годзе. У 1930 годзе ўпершыню выйшла на сцэну Маскоўскага тэатра рабочай моладзі, з 1933 года выступала на сцэне Рэалістычнага тэатра Масквы.
З 1937 года акцёрка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі[1]. Выйшла замуж за мастацкага кіраўніка тэатра, Дзмітрыя Арлова.
Пахаваная на Паўночных могілках Ленінграда.
ТворчасцьПравіць
Стварыла шэраг яркіх, псіхалагічна глыбокіх драматычных вобразаў. Сярод найлепшых роляў: Ларыса і Агудалава («Беспасажніца» Аляксандра Астроўскага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Хела Вуаліёкі), Генералья («Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» Іёна Друцэ), Надзея Пятроўна («Брэсцкая Крэпасць» Кастуся Губарэвіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» Алеся Петрашкевіча)[1].
Аўтарка ўспамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987)[1] (літаратурны запіс Таццяны Мушынскай).
Ролі ў кіноПравіць
- 1929 — Вялікае гора маленькай жанчыны — сястра Кавальчука
- 1930 — Рубікон
- 1930 — Сапраўднае жыццё — Ганна
- 1930 — Кантакт — Воля
- 1931 — Пах вялікай імперыі — Ганна, дачка Асокіна
- 1955 — Зялёныя агні — Мар’я Пятроўна
- 1960 — Наперадзе — круты паварот — мама Сяргеева
- 1967 — Запомнім гэты дзень — памешчыца
- 1975 — Гамлет Шчыгроўскага павета — Кацярына Карпаўна
ПамяцьПравіць
У 2012 годзе на доме ў Мінску (вуліца Леніна, 5), дзе жыла Ганна Абуховіч, была ўсталяваная памятная дошка[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя, 1996, с. 50
- ↑ Алена Паляшчук. Тая, што марыла сыграць сучасніцу . kimpress.by (6 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31-01-2019. Праверана 31-01-2019.
- ↑ В Минске установлена мемориальная доска в честь народной артистки Беларуси Анны Обухович (руск.). belapan.by (27 красавіка 2012). Праверана 31-01-2019.(недаступная спасылка)
ЛітаратураПравіць
- Абуховіч Ганна Браніславаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 50. — 480 с. — ISBN 985-11-0036-6.
- Театральная энциклопедия. Том 4/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965.
- Мастацтва Совецкай Беларусi, Мiнск, 1955;
- Дунина С., Русские театры Белоруссии, «Театр», 1954, № 8;
- Гончаров А., Минские уроки, там же, 1957, № 11.
СпасылкіПравіць
- Алена Паляшчук. Тая, што марыла сыграць сучасніцу . kimpress.by (6 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31-01-2019. Праверана 31-01-2019.
- Беларусь 3. Святло далёкай зоркі. Народная артыстка БССР Ганна Абуховіч . youtube.com. Праверана 31-01-2019.