Вакольны горад (Тураў)

(Пасля перасылкі з Гарадзішча Турава)

Вакольны горад — пасад у Тураве, які прылягаў да дзядзінца з паўднёва-ўсходняга боку і быў адасоблены ад яго абарончым ровам пастаянна запоўненым вадой.

Макет вакольнага горада (на пярэднім плане) і дзяцінца Турава

Вакольны горад плошчай каля 1,5 га меў форму чвэрці круга памерам 150х100 м, узвышаўся над мясцовасцю на 5—6 м, меў стромкія здзірванелыя схілы. Пётр Фёдаравіч Лысенка ў 1992—1993 выявіў у пластах канца XX ст. рэшткі язычніцкага капішча, у пазнейшых — руіны храма, што загінуў пры верагодным землетрасенні 1230, рэшткі жылых пабудоў, пахаванні ў саркафагах, свінцовую пячатку кіеўскага мітрапаліта  (руск.) Кірыла І  (руск.) (1225—32), частку царкоўнага звона, т.зв. Тураўскія крыжы.

Літаратура

правіць