Гарадзішча і селішча (Мыто)

Гарадзішча, селішча — помнікі археалогіі каля в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

ГарадзішчаПравіць

Гарадзішча другой паловы I тысячагоддзя да н.э. размешчана за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, у пойме правага берага р. Дзітва. Яно займае ўзгорак, які ўзвышаецца над далінай ракі на 20 м. Пляцоўка авальнай формы выцягнута з захаду на ўсход, памерам 30 х 20 м. Схілы гарадзішча моцна абараны, а пляцоўка пашкоджана ямамі. Пры зачыстцы сценак ям знойдзена ляпная кераміка. Археолагі мяркуюць, што у тут было гарадзішча — сховішча, куды падчас небяспекі хаваліся жыхары з блізкага селішча. Валоў і равоў гарадзішча не мела і верагодна агароджвалася драўлянай сцяной.

СелішчаПравіць

Побач з гарадзішчам у полі знаходзіцца селішча канца 1 тысячагоддзя да н.э. Плошча каля 1 га. Культурны пласт моцна пашкоджаны пры ворыве. Знойдзена ляпная кераміка, кавалкі абпаленай глінянай абмазкі.

Прыкладна з XVIII ст. на вяршыні ўзгорка знаходзіўся фальварак Мыто. З-за гаспадарчай дзейнасці у 1980-х гадоў значная частка гарадзішча разбурана.

СпасылкіПравіць