Гатэ́ль Ламбе́р (фр.: Hôtel Lambert) — прыватны асабняк[3] XVII стагоддзя ў цэнтры Парыжа на востраве Сен-Луі. З 1862 года гістарычны помнік Францыі.

Славутасць
Гатэль Ламбер
48°51′03″ пн. ш. 2°21′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Луі Лево
Дата заснавання 1640
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гатэль Ламбер, чарцяжы 1655—1656

У пераносным сэнсе «Гатэль Ламбер» — назва кансерватыўнай верхавіны польскай эміграцыі сярэдзіны XIX стагоддзя ў Парыжы. З 1843 года асабняк Ламбер быў палітычным штабам і культурным цэнтрам польскай эмігранцыі ў Францыі на чале з Адамам Ежы Чартарыйскім і яго братам Канстанцінам.

Гісторыя

правіць

Асабняк быў пабудаваны па праекце архітэктара Луі Лево ў 1640—1644 гадах для фінансіста Жана-Батыста Ламбера. Пасля смерці Жана-Батыста ў 1644 годзе будынак атрымаў у спадчыну ягоны брат Нікаля. Над афармленнем інтэр'ераў дома працавалі Шарль Лебрэн, Франсуа Пер’е і Эсташ Лесюэр. Дагэтуль захаваліся лебрэнаўскія роспісы «Галерэі Геркулеса»; карціны Лесюэра з Гатэля Ламбер былі пасля выкуплены ў каралеўскую казну і захоўваюцца ў музеі Луўра. Сам Луі Лево пабудаваў сабе дом па суседстве і жыў там у 1642—1650 гадах. Пасля смерці Лево ў 1670 годзе яго дом выкупілі новыя ўладальнікі; яны аб’ядналі дамы Ламбера і Лево ў адно цэлае.

У XVIII стагоддзі нейкі час гатэль Ламбер належаў фінансісту Дзюпену. У салоне яго жонкі, народжанай Мары-Мадлен дэ Лафантэн, якая згадваецца Русо ў яго «Споведзі», збіраліся найлепшыя розумы Францыі эпохі Асветніцтва. Від на Парыж з вокнаў гэтага асабняка Вальтэр лічыў «вартым самога Канстанцінопаля». Філосаф запрасіў у салон камергера прускага караля, каб той палюбаваўся асабняком, які «яму не пакіне дрэннага ўяўлення пра Францыю». Сяброўства, якое звязала Вальтэра з маркізай Эмілі дзю Шатле, і выпадак, што дазволіў маркізе купіць гэты асабняк, прывялі да таго, што ў ім у 1740-я гады на нейкі час пасяліўся сам Вальтэр. Мяркуюць, што яго пакоі знаходзіліся на другім паверсе.

 
«Паланэз Шапена — баль у гатэлі Ламбер», карціна Тэафіла Квяткоўскага, паміж 1849 і 1860

У 1843 годзе, пасля разгрому паўстання 1830—1831 гадоў, дом купіла жонка князя Адама Ежы Чартарыйскага. Вакол Чартарыйскіх групавалася кансерватыўная фракцыя прыхільнікаў польскай канстытуцыі 3 мая 1791 — Юзаф Бем, Генрык Дэмбінскі, Валерыян Калінка, Уладзіслаў Замойскі і іншыя — «пасольства неіснуючай дзяржавы», якое называла сябе «Паўстанцка-манархічным саюзам» (польск.: Związek Insurekcyjno-Monarchiczny) і «Манархічным таварыствам фундатараў і сяброў Трэцяга Мая» (Stowarzyszenie Monarchiczne Fundatorów i Przyjaciół «Trzeciego Maja»). Другая, умерана-дэмакратычная і незалежная ад Чартарыйскіх, фракцыя была вядомая як «Аб’яднаная польская эміграцыя» (Zjednoczenie Emigracji Polskiej); пазней склаліся і іншыя, радыкальныя, групоўкі[4].

У 1862—1863 гадах «Гатэль Ламбер», паўтараючы палітычную лінію Напалеона III, выступаў супраць падрыхтоўкі паўстання 1863 года і падтрымаў яго толькі пасля пачатку ваенных дзеянняў. З часам, асабліва пасля разгрому паўстання 1863 года, «Гатэль Ламбер» страціў чыста палітычны твар і стаў культурным цэнтрам польскай дыяспары. Тут выступалі Бальзак, Гектар Берліёз, Адам Міцкевіч, Шапен. Адзін з паланэзаў Шапена быў напісаны спецыяльна для выканання на штогадовым балі ў «Ламберы».

У XX стагоддзі асабняк быў перапланаваны пад асобныя апартаменты; сярод вядомых жыхароў былі Мішэль Марган і Алексіс фон Розенберг. З 1975 г. домам валодаў барон Гі дэ Ротшыльд; у 2007 г. Ротшыльды прадалі яго шэйху з Катара за 80 млн. еўра.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Hôtel particulier па-французску — гэта гарадскі асабняк, багаты прыватны дом з прылеглымі да яго дваром і садам.
  4. Англ.: Slawomir Kalembka, «Great» Polish political Emigration (1831—1870) Архіўная копія ад 17 снежня 2007 на Wayback Machine. // James Chastain (ed.): Encyclopedia of Revolutions of 1848 University of Ohio, 2004.

Спасылкі

правіць