Гедэон Раецкі

(пам. 1654) ваявода менскі

Гедэон Раецкі (Дунін-Раецкі) (? — 1654) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дорпацкі падкаморы, парнаўскі кашталян з 1631, у снежні 1634 году названы кашталянам менскім, менскі ваявода з 1649, румбарскі староста.

Гедэон Дунін-Раецкі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
15-ы Ваявода менскі
1649 — 1654
Папярэднік Аляксандр Масальскі
Пераемнік Крыштаф Рудаміна-Дусяцкі
Нараджэнне каля 1589
Смерць 1654[1][2]
Род Раецкія
Бацька Бальцар Раецкі[d]
Маці Святаслава Окунь
Жонка Альжбета з Тызенгаўзаў
Дзеці Уладзіслаў, Тэафіл, Жыгімонт, Гедэон, Святаслава, Альжбета, Марыяна
Веравызнанне кальвінізм

З роду Раецкіх герба «Лебедзь», сын троцкага войскага Бальцара.

Удзельнічаў у вайсковых экспедыцыях гетмана Яна Караля Хадкевіча; у 1625 годзе, калі шведскі кароль Густаў II Адольф уварваўся у ВКЛ, быў абраны камандзірам вількамірскай шляхты, разам з якой разбіў шведскі атрад у 100 коней пад Чадошкамі (pod Czadoscami); ў 1633 годзе сваім коштам выставіў харугву і прыбыў пад Смаленск дзеля дапамогі каралю Уладзіславу, ад якога атрымаў потым ва ўзнагароду шэраг дзяржаўных пасад.

Меў чатырох сыноў: румбарскага старосту Уладзіслава, лідскага маршалка Тэафіла, Жыгімонта і Гедэона; і трох дачок:

Зноскі

  1. Gedeon Rajecki h. Łabędź // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 27.

Літаратура

правіць
  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.