Генадзь Аркадзевіч Космач

Генадзь Аркадзевіч Космач (1953 — 2016) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар.

Генадзь Аркадзевіч Космач
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Дата смерці 2016
Грамадзянства
Жонка Алена Мікалаеўна Космач
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 ліпеня 1953 года ў вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці[1] ў сялянскай сям’і Аркадзя Сцяпанавіча і Ніны Рыгораўны (у дзявоцтве Васюта) Космачаў. Брат гісторыка Веніяміна Космача (нар. 1959)[2].

У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1979 года працаваў на гістарычным факультэце БДПУ імя Максіма Танка.

У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба Камуністычнай партыі Аўстрыі супраць рэакцыі і фашызму ў 1924—1929 гг.». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Працоўны клас у палітыцы кіруючых буржуазных партый Германіі ў 1924—1929 гг.». З 1993 года — загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі[3]. У 1994 г. у сааўтарстве з жонкай выдаў кнігу «Трагедыя куміраў рэвалюцыі[4]» дзе былі апісаны палітычныя біяграфіі М. І. Бухарына, А. І. Рыкава і Л. Д. Троцкага. З 2004 года — загадчык кафедры новай і найноўшай гісторыі. З 2015 г. — прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

Памёр у 2016 г[5].

Навуковая дзейнасць

правіць

Сфера навуковых інтарэсаў — найноўшая гісторыя Германіі, гісторыя міжнародных адносін, палітычная біяграфія В.Кубэ, гісторыя СССР 1930-х гг. і метадалогія гістарычнай навукі. Выкладаў метадалогію гісторыі і гісторыю ўсходніх цывілізацый[6]. Cааўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сусветнай гісторыі для вучняў 9, 10 і 11 класаў устаноў Рэспублікі Беларусь.

Першы муж гісторыка Алены Космач (нар. 1958). Бацька гісторыка Паўла Космача (нар. 1984).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць