Генадзь Казак
Генадзь Казак (1924 — канец 1940-х) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, арганізатар і кіраўнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1] Мянушка «Віктар».
Генадзь Казак | |
---|---|
Нараджэнне |
1924 |
Смерць |
1940-я |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Брацянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). Меў сярэднюю адукацыю. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1944 г. быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію, дзе працаваў на заводзе па рэмонту самалётаў у Эгеры. Паступіу ў школу малодшых афіцэраў Беларускага легіёна ў Берліне, якой кіраваў Барыс Рагуля. Падчас навучання Генадзь Казак уступіў у Беларускую Незалежніцкую Партыю, узначаліў школьную арганізацыю БНП.[2] Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь як рэпатрыянт, жыў у Навагрудку. У лістападзе 1946 г. арганізаваў Саюз вызвалення Беларусі — падпольную моладзевую арганізацыю, мэтай якой было стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы. Меў мянушку «Віктар». Арганізацыя працавала сістэмай «троек», але належнай канспірацыі не было. У выніку арганізацыя была выдадзена спецыяльна засланымі правакатарамі і савецкія спецслужбы нават атрымалі пратаколы пасяджэнняў кіраўніцтва арганізацыі.
Генадзь Казак быў арыштаваны 30 мая 1947 года, быў моцна катаваны на допытах у Баранавіцкай турме. У жніўні таго ж года асуджаны трыбуналам войск МДБ у Баранавічах. Трапіў у Карагадзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР у в. Долінка, дзе амаль адразу памёр. Не быў рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ http://www.slounik.org/154806.html Біяграфія Генадзя Казака
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Літаратура
правіць- Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. — Мн., 2002.