Генадзь Канстанцінавіч Сталяроў

вучоны

Генадзь Канстанцінавіч Сталяро́ў[1] (руск.: Геннадий Константинович Столяров; нар. 24 кастрычніка 1933) — вучоны ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980).

Генадзь Канстанцінавіч Сталяроў
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1933(1933-10-24) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера інфарматыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Вольск. У 1957 годзе скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут, у 1961 годзе завочна Ленінградскі ўніверсітэт. У 1957—1959 гадах займаўся навукова-даследчай і доследна-канструктарскай працай у абароннай прамысловасці[2]. У 1959—1968 гадах працаваў начальнікам лабараторыі, начальнікам навукова-даследчага аддзела машыннай матэматыкі, намеснікам галоўнага інжынера па матэматычным забеспячэнні ў НДІЭВМ у Мінску[2]. З 1968 года Г. К. Сталяроў працуе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР. Тут ён загадвае лабараторыяй сістэм матэматычнага забеспячэння. У 1990 годзе заняў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце філіяла міжнароднага канцэрна «Новыя інфармацыйныя тэхналогіі» у Маскве. З 1996 года — сустаршыня Беларускага падкамітэта Сусветнага камп’ютарнага таварыства (IEEE Computer Society)[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар больш за 120 навуковых прац і вынаходстваў[2] па вылічальнай тэхніцы, сістэмным праграмным забеспячэнні. Распрацаваў шэраг інфармацыйных дакументальна-фактаграфічных сістэм, першыя ў Беларусі базы даных для розных галін ведаў[1]. У НДІЭВМ кіраваў працамі па праграмным забеспячэнні ЭВМ «Мінск» першага і другога пакаленняў, быў намеснікам галоўных канструктараў ЭВМ «Мінск-1», «Мінск-2», «Мінск-23»[2].

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць