Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын
Генадзь Лаўрэнцьевіч Жа́рын (7 чэрвеня 1946, Гомель — 2014) — беларускі жывапісец.
Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1946[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | манументальны жывапіс і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Біяграфія
правіцьМеў брата Анатоля (нар. 1950). У дзяцінстве быў астматыкам[2].
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе[3], вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[4].
Сябра БСМ з 1978 года.
Творчасць
правіцьПрацуе пераважна ў манументальным жывапісе: вітражы «Пераўтварэнне энергіі» (1976, з В. Даўгала) у чытальнай зале Дома культуры г. Новалукомль (Віцебская вобласць), «Хлеб Радзімы» (1982, з Ю. Багушэвічам) у фае Дома культуры саўгаса «Рагінь» (Гомельская вобласць), размалёўкі ў тэхніцы энкаўстыкі («Партызаны Міншчыны», «Адроджаны Мінск», «Падполле Мінска», «Свята Перамогі»[4]) і плафон «Мінск — горад-герой» (1979—1982, з Ю. Багушэвічам) у холе канферэнц-залы былога Мінскага гаркама КПБ[3], афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» (1984, з Ю. Багушэвічам)[2].
Аўтар станковых работ «Габеленшчыцы» (1979)[3], «Вечар у вёсцы» (1980)[4], «Слова пра родную зямлю» (1982) і інш[3].
Разам з маладымі мастакамі Юрыем Багушэвічам і Уладзімірам Крываблоцкім дапамагаў Аляксандру Кішчанку ў працы над мазаікамі ў мікрараёне «Усход»[2].
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Сям’я
правіць11-гадовы сын трагічна загінуў пад коламі трамвая[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Жарын Генадзь Лаўрэнцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Жарын Генадзь Лаўрэнцьевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.