Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка
Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (13 мая 1933, в. Белы Калодзезь, Багучарскі раён, Цэнтральна-Чернозёмная вобласць — 11 лістапада 1997, Мінск) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991).
Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 мая 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1997 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-мазаічыст |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Вядомыя працы | Габелен стагоддзя |
Уплыў на | Валерый Цімафеевіч Даўгала, Зоя Васільеўна Літвінава і Юрый Барысавіч Багушэвіч |
Прэміі | |
Узнагароды |
Народны мастак Беларусі (1991) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 мая 1933 года ў вёсцы Белы Калодзеж Багучарскага раёна Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (цяпер — Варонежская вобласць Расіі).
У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва.
Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, [манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене.
У 1963—1970 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.
Памёр 11 лістапада 1997 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Мазаікі
правіць- «Беларусь партызанская» (1973), смальта. Знаходзіцца на гасцініцы «Турыст»
- «Кастрычнік» (1975), смальта. Знаходзіцца на будынку БЕЛГІПРААГРАХАРЧПРАМА. Картон да мазаікі стварыў у 1973 годзе у майстэрні мінскага мастацкага камбіната сучасны беларускі мастак-манументаліст Валерый Даўгала.
- «Горад культуры», «Горад навукі», «Горад-будаўнік», «Горад-ваяр» (1977—1978), смальта. Серыя пано на будынках у мікрараёне Усход-1
Габелены
правіць- «Раніца. Абуджэнне». (1972, у сааўтарстве з А. Бельцюковай).
- «Габелен стагоддзя». (1991—1995), воўна. Памеры — 14х19 метраў. Вага — амаль 300 кілаграмаў.
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР (1980).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за манументальны габелен «Габелен стагоддзя».
- Медаль Францыска Скарыны (1993).
- Народны мастак Беларусі (1991).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 315. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Шаранговіч Н. В. Кі́шчанка Аляксандр Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 388. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Вікторыя Аскера ART-космас Аляксандра Кішчанкі // Выдавецкі дом «Звязда»