Георгій Алегавіч Манастырскі

беларускі футбаліст

Георгій Манастырскі (нар. 12 снежня 1997, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Бейт-Шэана.

Футбол
Георгій Манастырскі
Поўнае імя Георгій Алегавіч Манастырскі
Нарадзіўся 12 снежня 1997(1997-12-12)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Ізраіль
Рост 186 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Ізраіль Хапаэль (Бейт-Шэан)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь Гомель 0 (0)
2016 Ізраіль Макабі (Хайфа) 0 (0)
2016—2017 Ізраіль Ірані (Нешэр) 0 (0)
2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (0)
2017—2019 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 49 (4)
2019—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 47 (1)
2021 Ізраіль Цэйрэй (Кафр-Кана) 0 (0)
2021 Ізраіль Хапаэль (Іксал) 9 (0)
2021—2022 Ізраіль Хапаэль Бней (Арара) 2 (0)
2022 Ізраіль Хапаэль Бней (Фурэйдыс) 10 (2)
2023 Ізраіль Хапаэль (Мігдаль-ха-Эмек)
2023— Ізраіль Хапаэль (Бейт-Шэан)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 мая 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Гомеля», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2016 года падчас адпачынку ў Ізраілі дамовіўся аб пераходзе ў хайфскі «Макабі», дзе гуляў за моладзевую каманду[2]. Пазней выступаў у другім ізраільскім дывізіёне за «Ірані» (Нешэр).

У сакавіку 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У жніўні 2017 года пакінуў «Белшыну»[4] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года пакінуў «Лакаматыў»[5], а ў жніўні стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[6]. У сезоне 2020 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.

У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Ізраілі, папоўніўны склад клуба трэцяга дывізіёна «Цэйрэй» з Кафр-Каны, аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у «Хапаэль» з Іксала. У снежні 2021 года перабраўся ў «Хапаэль Бней» (Арара), а ў лютым 2022 года — у «Хапаэль Бней» з Фурэйдыса. Пазней гуляў за «Хапаэль» з Мігдаль-ха-Эмека, а ў кастрычніку 2023 года далучыўся да «Хапаэля» з Бейт-Шэана[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель   3 0
2014 дубль Гомель   12 0
2015 дубль Гомель   21 0
2017 (1) Д2 Белшына   13 0
2017 (2) Д2 Лакаматыў   12 1
2018 Д2 Лакаматыў   25 0
2019 (1) Д2 Лакаматыў   12 3
2019 (2) Д2 Спадарожнік   12 0
2020 Д2 Спадарожнік   21 1
2021 (1) Д1 Спадарожнік   14 0

Крыніцы правіць

  1. Georgi Monastyrski // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/295697
  2. Уехать в отпуск и подписать контракт с топ-клубом Израиля. Невероятная история Георгия Монастырского(недаступная спасылка) (22 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
  3. Знакомимся: Георгий Монастырский (руск.). Афіцыйны сайт «Белшыны» (21 сакавіка 2017). Праверана 16 лістапада 2023.
  4. "Белшина" подписала Савостикова и рассталась с Лютько и Монастырским (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 16 лістапада 2023.
  5. Лавренчук и Монастырский покинули "Локомотив" (руск.). football.by (25 ліпеня 2019). Праверана 16 лістапада 2023.
  6. Монастырский перешел в "Спутник" (руск.). football.by (13 жніўня 2019). Праверана 16 лістапада 2023.
  7. "Иногда кажется, что всё это не наяву". Белорусский легионер из израильского минора — о ситуации в стране (руск.). football.by (11 кастрычніка 2023). Праверана 16 лістапада 2023.