Георгій Алегавіч Манастырскі
Георгій Манастырскі (нар. 12 снежня 1997, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль Бней» з Фурэйдыса.
Поўнае імя | Георгій Алегавіч Манастырскі | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 снежня 1997[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец «Гомеля», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2016 года падчас адпачынку ў Ізраілі дамовіўся аб пераходзе ў хайфскі «Макабі», дзе гуляў за моладзевую каманду[2]. Пазней выступаў у другім ізраільскім дывізіёне за «Ірані» (Нешэр).
У сакавіку 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У жніўні 2017 года пакінуў «Белшыну»[4] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу.
У ліпені 2019 года пакінуў «Лакаматыў»[5], а ў жніўні стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[6]. У сезоне 2020 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.
У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Ізраілі, папоўніўны склад клуба трэцяга дывізіёна «Цэйрэй» з Кафр-Каны, аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у «Хапаэль» з Іксала. У снежні 2021 года перабраўся ў «Хапаэль Бней» (Арара), а ў лютым 2022 года — у «Хапаэль Бней» з Фурэйдыса.
Міжнародная кар’ераПравіць
У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | 3 | 0 | |
2014 | дубль | Гомель | 12 | 0 | |
2015 | дубль | Гомель | 21 | 0 | |
2017 (1) | Д2 | Белшына | 13 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Лакаматыў | 12 | 1 | |
2018 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 0 | |
2019 (1) | Д2 | Лакаматыў | 12 | 3 | |
2019 (2) | Д2 | Спадарожнік | 12 | 0 | |
2020 | Д2 | Спадарожнік | 21 | 1 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 14 | 0 |
Зноскі
- ↑ Georgi Monastyrski // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/295697
- ↑ Уехать в отпуск и подписать контракт с топ-клубом Израиля. Невероятная история Георгия Монастырского
- ↑ Знакомимся: Георгий Монастырский
- ↑ «Белшина» подписала Савостикова и рассталась с Лютько и Монастырским
- ↑ Лавренчук и Монастырский покинули «Локомотив»
- ↑ Монастырский перешел в «Спутник»