Георгій Міхайлавіч Прохараў

вучоны

Георгій Міхайлавіч Про́хараў[1] (руск.: Георгий Михайлович Прохоров; 29 красавіка 1934 — 12 красавіка 1997) — вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу, доктар хімічных навук (1991).

Георгій Міхайлавіч Прохараў
руск.: Георгий Михайлович Прохоров
Дата нараджэння 29 красавіка 1934(1934-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1997(1997-04-12) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1991)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Ківерычы[1] (Рамешкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія). У 1959 годзе скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава. З 1975 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН БССР, дзе ў 1988—1994 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па хімічнай тэхналогіі гаручых выкапняў. Займаўся даследаваннем хімічнага складу і выкарыстання тарфянога воску. Займаўся распрацоўкай новых спосабаў атрымання бітумаў з торфу і бурага вугалю, атрымання канцэнтратаў з нафтавых меркаптанаў.

Сярод апублікаваных прац:

  • Эмульгирующие составы, содержащие торфяной воск (разам з Г. І. Крот і Н. І. Лыч) // Новые процессы и продукты переработки торфа. — Мн., 1982;
  • Эфирные битумы торфа (разам з В. С. Голубевай і А. В. Гусінцавай) // Химия твёрдого топлива. — 1988, № 1;
  • Выделение и химическая модификация гетероорганических соединений нефтей и каустобиолитов: автореферат дис. … доктора химических наук: 05.17.07 / Моск. химико-технол. ин-т им. Д. И. Менделеева. — М., 1990.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць