Георгій Міхайлавіч Тырын

Георгій Міхайлавіч Тырын (1918, в. Замошша, Смаленская губерня — 16 кастрычніка 1944, Літоўская ССР) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Георгій Міхайлавіч Тырын
Дата нараджэння 1918
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1944(1944-10-16)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

 
Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў 7 класаў і курсы механізатараў у Ліпецку. Працаваў у калгасе.

У лістападзе 1938 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў танкавую школу і падчас вайны з Фінляндыяй 1939—1940 гадоў удзельнічаў у баях на Карэльскім перашыйку.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Заходнім, Паўночна-Каўказскім і Варонежскім франтах. Быў тройчы паранены. Асабліва вызначыўся пры вызваленні Украіны восенню 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Георгію Міхайлавічу Тырыну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаль «Залатая Зорка» (№ 3664).

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць