Гладу́н[3], Грыжная трава[4] (Herniaria) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Гладун

Гладун гладкі (Herniaria glabra)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Herniaria L., 1753

Тыпавы від
Гладун гладкі (Herniaria glabra L.)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20297
NCBI  115623
EOL  61020
GRIN  g:5572
IPNI  19936-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Лісце простае, падоўжана-эліптычнай формы. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёнага або белага колеру, у пазухах верхніх лістоў. Плод — аднанасенны арэшак[4] (каробачка[5]).

Арэал правіць

Налічвае каля 30 відаў, пашыраных на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай Афрыкі і Еўразіі[4].

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, дэкаратыўныя і інсектыцыдныя расліны. Ядавітыя[4]. Утрымліваюць кумарын і сапаніны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 282—283.
  5. Грыжник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць