Светач (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Горач)

Све́тач[1] (трансліт.: Svietač, руск.: Светоч) (да 1964 года — Горач) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Светач
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Горач
Насельніцтва
  • 392 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208807076
Светач на карце Беларусі ±
Светач (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Светач (Бярозаўскі раён)
Светач (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Светач (Бярозаўскі раён)

Гісторыя

правіць

У 1563 годзе ў Пружанскім павеце Кобрынскай экономіі, у Дабучынскай воласці, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У канцы XVI ст. — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе — Горач у Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картуз-Бярозскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін, малочная крама.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. У вёсцы была створана ячэйка КПЗБ, якая ў 1924 годзе ўвайшла ў склад Блудзенскага падрайкома (сакратар В. С. Васілеўскі).

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 9 жыхароў, на фронце загінулі 18 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1964 года вёска ў складзе Бярозаўскага сельсавета[2].

30 ліпеня 1964 года вёска Горач перайменавана ў Светач[3]. У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у племсаўгасе «Прамень».

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Го́рач, ж.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць