Гран-Пры Аўстрыі 2014 года

Гран-пры Аўстрыі 2014 года (ням.: Formula 1 Grosser Preis von Österreich 2014 - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 22 чэрвеня 2014 года на аўтадроме Red Bull Ring ў Шпільберзе. Гэта быў 28-ы гран-пры Аўстрыі і першы пасля 2003 года. Гран-пры адзначыўся першай поўл-пазіцыяй для Феліпэ Масы з Гран-Пры Бразіліі 2008 года, а таксама першым подыумам для фінскага пілота Williams Вальтэры Ботаса.

Аўстрыйскі
Этап 8 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 22 чэрвеня 2014
Афіцыйная назва Formula 1
Grosser Preis Von Österreich 2014
Месца Red Bull Ring
Шпільберг, Штырыя, Аўстрыя
Трэк Пастаянная гоначная траса
4,326 км
Дыстанцыя 71 кругоў, 307,146 км
Надвор'е Сонечна
Поўл-пазіцыя
Пілот Бразілія Феліпэ Маса Williams
Час 1:08,759
Найхутчэйшы круг
Пілот Мексіка Серхіа Перэс Force India
Час 1:12,142 на крузе 59
Подыум
Першае месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Другое месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Трэцяе месца Фінляндыя Вальтэры Ботас Williams

Пераможцам гран-пры стаў Ніка Розберг, які стартаваў з трэцяга месца.

Справаздача правіць

Кваліфікацыя правіць

Напярэдадні кваліфікацыі сцюарды папярэдзілі пілотаў аб недапушчэнні парушэння ліміта трасы ў паваротах 8 і 9, бо такім чынам пілот атрымліваў невялікую перавагу ў часе. Гэта рашэнне сур'ёзна паўплывала на размеркаванне пазіцый у кваліфікацыі.Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час у першым сегменце кваліфікацыі на софце. Данііл Квят нечакана паказаў другі час, не так шмат саступіўшы Хэмілтану. Шматлікія пілоты сталі ахвярамі 8 і 9 паваротаў, бо парушылі ліміты трасы, за што іх час на кругах, дзе былі парушэнні, быў скасаваны. З-за скасавання часу Адрыян Зуціл не здолеў прайсці ў другі сегмент, хоць скасаваны час і дазваляў яму прайсці далей.

У другім сегменце найлепшы час паказаў Ніка Розберг, які ўпершыню за ўвесь уік-энд выйшаў з хвіліны і дзевяці секунд. Непрыемнай нечаканасцю для каманды Red Bull стаў не выхад Себасцьяна Фетэля ў трэці сегмент. Фетэль скончыў К2 на 13-ай пазіцыі. Іншы пілот Red Bull Даніэль Рык'ярда таксама быў у зоне рызыкі, але сваім апошнім кругам здолеў трапіць на дзявятую пазіцыю, якая гарантавала яму ўдзел у трэцім сегменце.

У трэцім сегменце тэмпература трасы павялічылася на 2 градуса. Першы час у сегменце ўсталяваў Вальтэры Ботас. Розберг паказаў другі час, але меншы за свой лепшы час у другім сегменце. Хэмілтан таксама стаў ахвярай пакарання за парушэнне ліміта трэка ў 8 павароце, хоць яго першыя два сектара былі найлепшымі. Наступны хуткі круг Хэмілтана сончыўся для яго разваротам на ўваходзе ў другі паварот. Такім чынам Хэмілтан не здолеў паказаць час у заключным сегменце. Разварот Хэмілтана сапсаваў апошні хуткі круг Ніка Розбергу, ў выніку чаго ён не здолеў палепшыць свой час. Пад канец кваліфікацыі найлепшы час нечакана ўсталяваў Феліпэ Маса, а яго партнёр Вальтэры Ботас не здолеў пераўзысці яго. У выніку Феліпэ Маса выйграў сваю першую кваліфікацыю пасля пераможнага для яго Гран-Пры Бразіліі 2008 года і аварыі ў Венгрыі ў 2009 годзе. Ботас стаў другім, і такім чынам каманда Williams упершыню з Гран-Пры Германіі 2003 года заняла першы радок на стартавай прамой. Ніка Розберг стаў трэцім, у той час, як Хэмілтан атрымаў дзявятую пазіцыю, не маючы часу. Яшчэ адным неўдачнікам трэцяга сегмента чый хуткі круг быў скасаваны стаў Ніка Хюлькенберг, які размясціўся на дзясятай пазіцыі.

Гонка правіць

На старце лідарства ўтрымаў Феліпэ Маса. Вальтэры Ботас саступіў сваю другую пазіцыю Розбергу ўжо ў другім павароце першага круга. Льюіс Хэмілтан меў добры старт: на стартавай прамой ён прайшоў Кімі Райканена і Данііла Квята, да другога паварота ён абыйшоў даніэля Рык'ярда і Кевіна Магнусэна, а ў восьмым абыйшоў Фернанда Алонса ў барацьбе за чацвёртую пазіцыю. Затым Хэмілтан аказаўся па-за балідам Вальтэры Ботаса і не здолеў абагнаць яго, у той час, як Ніка Розберг не змог навязаць барацьбу Феліпэ Масе. Такая сітуацыя захоўвалася да 11-га круга, калі пачалася першая серыя піт-стопаў. Пілоты Mercedes першымі з лідараў змянілі гуму суперсот на софт на 11-ым і 13-ым кругах. Маса і Ботас заехалі на свае піт-стопы на 14 і 15 кругах адпаведна. У выніку свайго піт-стопа Маса страціў першую пазіцыю і апынуўся на чацвёртым месцы.

Пасля невялікага перыяду лідарства ад Серхіа Перэса, Ніка Розберг захапіў лідарства ў гонцы, Ботас заставаўся другім, Хэмілтан трэцім. Хэмілтан першым з лідараў заехаў на свой другі піт-стоп на 39-м крузе. Розберг і Ботас зрабілі свае піт-стопы на 40-ым крузе, пасля чаго Ботас страціў сваю другую пазіцыю на карысць Хэмілтана, які паказаў найлепшы на той момант круг у гонцы. Пасля гэтага барацьба сканцэнтравалася паміж пілотамі Mercedes, якія павінны былі глядзець за сваімі тармазамі. Розніца паміж Розбергам і Хэмілтанам трымалася ў 2 секундах. У выніку гэтая розніца засталася паміж імі да самага фініша.

Няўдалай выйшла гонка на дамашняй, па-сутнасці, трасе для каманд Red Bull і Toro Rosso. Себасцьян Фетэль з-за праблем са скрынкай перадач апусціўся ў канец пелатона ўжо на першых кругах і на момант, калі ён змог вярнуцца ў гонку, ён ужо адставаў ад усіх на круг. У выніку Фетэль сышоў с трасы на 34-ым крузе. Зышлі з гонкі таксама Данііл Квят і Жан-Эрык Вернь з-за праблем з падвескай і тармазамі адпаведна. Толькі Даніэль Рык'ярда здолеў фінішаваць у ачках на восьмай пазіцыі, калі абыйшоў Ніка Хюлькенберга на апошнім крузе.

Пасля гонкі перавага Розберга ў чэмпіянаце над Хэмілтанам узрасла да 29 ачкоў. Mercedes захаваў агромністую перавагу ў Кубку Канструктараў.

Класіфікацыя правіць

Кваліфікацыя правіць

Паз. Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 1:10,292 1:09,239 1:08,759 01
02   Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 1:10,356 1:09,096 1:08,846 02
03   Ніка Розберг   Mercedes 1:09,695 1:08,974 1:08,944 03
04   Фернанда Алонса   Ferrari 1:10,405 1:09,479 1:09,285 04
05   Даніэль Рык'ярда   Red Bull Racing-Renault 1:10,395 1:09,638 1:09,466 05
06   Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 1:10,081 1:09,473 1:09,515 06
07   Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 1:09,678 1:09,490 1:09,619 07
08   Кімі Райканен   Ferrari 1:10,285 1:09,657 1:10,795 08
09   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 1:09,514 1:09,092 няма часу 09
10   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 1:10,389 1:09,624 няма часу 10
11   Серхіа Перэс   Force India-Mercedes 1:10,124 1:09,754 151
12   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 1:10,252 1:09,780 11
13   Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing-Renault 1:10,630 1:09,801 12
14   Пастор Мальданада   Lotus-Renault 1:10,821 1:09,939 13
15   Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 1:10,161 1:10,073 14
16   Раман Гражан   Lotus-Renault 1:10,461 1:10,642 Піт-лэйн2
17   Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 1:10,825 16
18   Эстэбан Гуцьерэз   Sauber-Ferrari 1:11,349 17
19   Жуль Б'яншы   Marussia-Ferrari 1:11,412 18
20   Камуі Кабаясі   Caterham-Renault 1:11,673 19
21   Макс Чылтан   Marussia-Ferrari 1:11,775 213
22   Маркус Эрыксан   Caterham-Renault 1:12,673 20
Час 107%: 1:14,379 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:09,514 хв.)
Крыніца: formula1.com[1]
Заўвагі
  1.   — Серхіа Перэс атрымаў штраф у 5 пазіцый за сутыкненне з Феліпэ Масай на Гран-Пры Канады.
  2.   — Раман Гражан быў вымушаны стартаваць з боксаў з-за зменаў, якія былі ўнесены ў балід у рэжыме зачыненага парка.
  3.   — Макс Чылтан атрымаў штраф у 3 пазіцыі за сутыкненне на Гран-Пры Канады.

Гонка правіць

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01   Ніка Розберг   Mercedes 71 1:27:54,976 03 1:12,598 (50)
02   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 71 + 1,932 09 1:12,217 (41)
03   Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 71 + 8,172 02 1:12,581 (63)
04   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 71 + 17,358 01 1:12,586 (63)
05   Фернанда Алонса   Ferrari 71 + 18,553 04 1:12,595 (58)
06   Серхіа Перэс   Force India-Mercedes 71 + 28,546 15 1:12,142 (59)
07   Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 71 + 32,031 06 1:12,746 (53)
08   Даніэль Рык'ярда   Red Bull Racing-Renault 71 + 43,522 05 1:13,060 (55)
09   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 71 + 44,137 10 1:13,156 (60)
10   Кімі Райканен   Ferrari 71 + 47,777 08 1:12,884 (55)
11   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 71 + 50,966 11 1:12,858 (60)
12   Пастор Мальданада   Lotus-Renault 70 + 1 Круг 13 1:13,187 (64)
13   Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 70 + 1 Круг 16 1:13,709 (59)
14   Раман Гражан   Lotus-Renault 70 + 1 Круг Піт-лэйн 1:13,953 (42)
15   Жуль Б'яншы   Marussia-Ferrari 69 + 2 Круга 18 1:14,476 (65)
16   Камуі Кабаясі   Caterham-Renault 69 + 2 Круга 19 1:15,274 (40)
17   Макс Чылтан   Marussia-Ferrari 69 + 2 Круга 21 1:14,847 (40)
18   Маркус Эрыксан   Caterham-Renault 69 + 2 Круга 20 1:14,672 (33)
19   Мексіка   Sauber-Ferrari 69 + 2 Круга 17 1:14,036 (53)
  Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 59 DNF 14 1:13,317 (55)
  Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing-Renault 34 DNF 12 1:14,254 (30)
  Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 24 DNF 07 1:14,332 (23)
Крыніца: formula1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкі правіць

Пазіцыі пілотаў правіць

Паз. Пілот Канструктар Ачкі
01   Ніка Розберг Mercedes 165
02   Льюіс Хэмілтан Mercedes 136
03   Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 83
04   Фернанда Алонса Ferrari 79
05   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 60
06   Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 59
07   Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 55
08   Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 43
09   Феліпэ Маса Williams-Mercedes 30
10   Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 29
11   Серхіа Перэс Force India-Mercedes 28
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
12   Кімі Райканен Ferrari 19
13   Раман Гражан Lotus-Renault 8
14   Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 8
15   Данііл Квят Toro Rosso-Renault 4
16   Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 2
17   Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 0
18   Маркус Эрыксан Caterham-Renault 0
19   Пастор Мальданада Lotus-Renault 0
20   Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 0
21   Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0
22   Камуі Кабаясі Caterham-Renault 0

Пазіцыі канструктараў правіць

Паз. Канструктар Ачкі
01   Mercedes 301
02   Red Bull Racing-Renault 143
03   Ferrari 98
04   Force India-Mercedes 87
05   Williams-Mercedes 85
06   McLaren-Mercedes 72
Паз. Канструктар Ачкі
07   Toro Rosso-Renault 12
08   Lotus-Renault 8
09   Marussia-Ferrari 2
10   Sauber-Ferrari 0
11   Caterham-Renault 0

Зноскі правіць

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 7 ліпеня 2014. (англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 7 ліпеня 2014. (англ.)