Гран-Пры Канады 2014 года

Гран-пры Канады 2014 года (фр.: Formula 1 Grand Prix du Canada 2014, англ.: 2014 Canadian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 8 чэрвеня 2014 года на Аўтадроме імя Жыля Вяльнёва ў Манрэалі. Гран-пры Канады адзначыўся фінішам пад сэйфці-карам, што стала толькі шостым выпадкам у гісторыі Чэмпіянатаў Формулы-1.

Канадскі
Этап 7 з 19 2014

Дэталі гонкі
Дата 8 чэрвеня 2014
Афіцыйная назва Formula 1 Grand Prix du Canada 2014
Месца Аўтадром імя Жыля Вяльнёва
Манрэаль, Квебек, Канада
Трэк Вулічная траса
4,361 км
Дыстанцыя 70 кругоў, 305,270 км
Надвор'е Сонечна
Поўл-пазіцыя
Пілот Германія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:14,874
Найхутчэйшы круг
Пілот Бразілія Феліпэ Маса Williams
Час 1:18,504 на крузе 58
Подыум
Першае месца Аўстралія Даніэль Рык'ярда Red Bull
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Германія Себасцьян Фетэль Red Bull

Пілот аўстрыйскай каманды Red Bull Даніэль Рык'ярда стаў пераможцам гран-пры. Для Рык'ярда гэта была першая ў фармулічнай кар'еры перамога. Ён стаў чацвёртым аўстралійцам, які выйграў канадскі этап пасля Джэка Брэбэма, Алана Джонса і Марка Уэбера, на месца якога Рык'ярда прыйшоў у Red Bull у сезоне 2014 года.

Справаздача правіць

Кваліфікацыя правіць

Удзел у кваліфікацыі прымалі не ўсе пілоты. Эстэбан Гуцьерэз разбіў балід у трэцяй вольнай практыцы і пашкодзіў шассі, якое давялося аднаўляць на базе запаснога. Сцюарды дапусцілі яго да гонкі, але стартаваць дазволілі толькі з піт-лэйн.

Падчас першага сегмента кваліфікацыі Фернанда Алонса скардзіўся на маруднасць трэка для ўсіх пілотаў, у той час, як пілоты Mercedes працягвалі сваё дамінаванне ў кваліфікацыях. Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час на мяккай гуме, а Ніка Розберг заняў трэцюю пазіцыю. Абодва ппілота каманды McLaren Кевін Магнусэн і Джэнсан Батан на суперсофце узняліся на другую і чацвёртую пазіцыі адпаведна. Некалькі пілотаў мелі невялікія інцыдэнты з вылетам з трасы, пакуль Маркус Эрыксан не разбіў свой балід ў дзявятым павароце. Сцюарды вырашылі спыніць кваліфікацыю за 20 секунд да канца першага сегмента. У выніку было вырашана не працягваць першы сегмент.

У другім сегменце добры старт паказаў Феліпэ Маса, чый вынік быў неўзабаве адціснуты на трэцюю пазіцыю пілотамі Mercedes. Па-за тройкай лідараў разгарнулася барацьба за першыя дзясяць пазіцый, у выніку чаго месцы з трэцяга па пятнаццатае падзяляла ўсяго адна секунда.

У пачатку трэцяга сегмента Ніка Розберг паказаў лепшы вынік гоначнаша ўік-энда, паказаўшы час хутчэйшы за 1 хвіліну 15 секунд. Хэмілтан не здолеў адпаведна адказаць, патрапіўшы ў трафік у трэцім сектары трасы. Па-за пілотамі Mercedes Себасцьян Фетэль здолеў паказаць трэці час - наперадзе пілотаў Williams, дзе Вальтэры Ботас пераўзышоў вынік свайго партнёра Феліпэ Масы. Даніэль Рык'ярда паказаў шосты час, Фернанда Алонса быў найлепшым з пілотаў Ferrari на сёмай пазіцыі. Жан-Эрык Вернь паказаў восьмы час, Джэнсан Батан - дзявяты. Замыкнуў фінальную дзясятку Кімі Райканен.

Гонка правіць

Першая частка гонкі цалкам праходзіла пад лідарствам двух пілотаў Mercedes. Першы круг адзначыўся сыходам абодвух балідаў каманды Marussia і першым сыходам у сезоне непасрэдна для Макса Чылтана. Чылтан згубіў кантроль над балідам у трэцім павароце і сутыкнуўся са сваім партнёрам Жулем Б'яншы, якога адкінула на бар'еры. Абодва баліда былі моцна пашкоджаны, а іх рэшткі стваралі небяспеку на першым сектары. Дырэкцыя гонкі выпусціла машыну бяспекі, і наступныя шэсць кругоў гонкі прайшлі пад ёй. Чылтан, выніку, атрымаў штраф пяццю пазіцыямі на старце наступнай гонкі - Гран-Пры Аўстрыі.

У другой палове гонкі абодва пілота Mercedes падчас барацьбы за першую пазіцыю паведамілі аб зніжэнні магутнасці рухавікоў. Да іх хутка пачала набліжацца группа на чале з Феліпэ Масай. Губляючы час, Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан здзейснілі свае піт-стопы, што вывела Феліпэ Масу ў лідары гонкі. Розберг і Хэмілтан працягвалі сваю барацьбу за балідам Масы. Хэмілтан здолеў абагнаць Розберга, але неўзабаве страціў перавагу, зрабіўшы памылку тармажэнні пасля вялікай прамой. Пасля таго, як Маса паехаў на піт-стоп, Розберг зноў выйшаў у лідары. Хэмілтан неўзабаве сышоў с трасы з-за праблем з тармазамі, што было асноўнай прычынай яго няўдачы з абгонам Розберга.

Розберг працягваў лідаваць у гонцы, але з-за праблемы з магутнасцю рухавіка не здолеў нарошчваць перавагу. За Розбергам сфарміраваўся так званы "цягнік", які ўзначальваў Серхіа Перэс, за якім ішлі два Red Bull Даніэля Рык'ярда і Себасцьяна Фетэля. За 13 кругоў да фініша да гэтай групы далучыўся Феліпэ Маса, які паказваў лепшыя кругі ў гонцы пасля свайго піт-стопа. Перэс не змог абагнаць Розберга з-за састарэлай гумы на сваім балідзе, а таксама пастаянных атак з боку Рык'ярда. За тры круга да фініша Рык'ярда здолеў прайсці Перэса, а потым і высйці на першае месца ў гонцы, абагнаўшы больш павольны балід Ніка Розберга з дапамогай сістэмы DRS.

Перад апошнім кругам Себасцьян Фетэль здолеў абыйсці Серхіа Перэса, які застаўся сам-насам з больш хуткім балідам Феліпэ Масы. На выхадзе са стартавай прамой напачатку апошняга круга падчас спробы ажыццявіць абгон Маса ўрэзаўся ў заднія калёсы баліда Перэса, у выніку чаго абодва баліда былі адкінутыя ў бар'еры бяспекі. З-за гэтага інцыдэнта на трасу зноў была выпушчана машына бяспекі, і гонка скончылася пад жоўтымі сцягамі. Пасля гонкі было прынята рашэнне пакараць Серхіа Перэса за сутыкненне з Масай, бо Перэс змяняў траекторыю на прамой, намагаючыся не пусціць Масу наперад.

Джэнсан Батан фінішаваў чацвёртым, хоць пачынаў апошні круг на восьмай пазіцыі, але здолеў абысці за гэты час Фернанда Алонса і Ніка Хюлькенберга. Пасля сутыкнення Перэса і Масы, Батан адразу падняўся на чацвёртае месца.

Па выніках гонкі Ніка Розберг павялічыў ачковую перавагу над Льюісам Хэмілтанам, якая дасягнула 18 ачкоў. Даніэль Рык'ярда падняўся на трэцюю пазіцыю ў агульным заліку чэмпіяната.

Класіфікацыя правіць

Кваліфікацыя правіць

Паз. Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
01   Ніка Розберг   Mercedes 1:16,471 1:15,289 1:14,874 01
02   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 1:15,750 1:15,054 1:14,953 02
03   Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing-Renault 1:17,470 1:16,109 1:15,548 03
04   Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 1:16,772 1:15,806 1:15,550 04
05   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 1:16,666 1:15,773 1:15,578 05
06   Даніэль Рык'ярда   Red Bull Racing-Renault 1:17,113 1:15,897 1:15,589 06
07   Фернанда Алонса   Ferrari 1:17,010 1:16,131 1:15,814 07
08   Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 1:17,178 1:16,255 1:16,162 08
09   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 1:16,631 1:16,214 1:16,182 09
10   Кімі Райканен   Ferrari 1:17,013 1:16,245 1:16,214 10
11   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 1:16,897 1:16,300 11
12   Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 1:16,446 1:16,310 12
13   Серхіа Перэс   Force India-Mercedes 1:18,235 1:16,472 13
14   Раман Гражан   Lotus-Renault 1:17,732 1:16,687 14
15   Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 1:16,938 1:16,713 15
16   Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 1:17,519 1:17,314 16
17   Пастор Мальданада   Lotus-Renault 1:18,328 17
18   Макс Чылтан   Marussia-Ferrari 1:18,348 18
19   Жуль Б'яншы   Marussia-Ferrari 1:18,359 19
20   Камуі Кабаясі   Caterham-Renault 1:19,278 211
21   Маркус Эрыксан   Caterham-Renault 1:19,820 20
Час 107%: 1:21,052 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:15,750 хв.)
НК2   Эстэбан Гуцьерэз   Sauber-Ferrari няма часу Піт-лэйн3
Крыніца: formula1.com[1]
Заўвагі
  1.   — Камуі Кабаясі атрымаў штраф у 5 пазіцый за па-за планавую замену скрыні перадач.
  2.   — Эстэбан Гуцьерэз не ўдзельнічаў у кваліфікацыі, бо разбіў свой балід падчас трэцяй вольнай практыкі. Яго каманда не здолела аднавіць балід да старта кваліфікацыі[2]. Яму было дазволена ўдзельнічаць у гонцы, бо у практыцы ён дэманстраваў вынікі, якія ўкладваліся ў 107% ад найлепшага часу.
  3.   — Стартаваў з піт-лэйн

Гонка правіць

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
01   Даніэль Рык'ярда   Red Bull Racing-Renault 70 1:39:12,830 06 1:18,640 (68)
02   Ніка Розберг   Mercedes 70 + 4,236 01 1:18,881 (33)
03   Себасцьян Фетэль   Red Bull Racing-Renault 70 + 5,247 03 1:19,171 (48)
04   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 70 + 11,755 09 1:18,759 (64)
05   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 70 + 12,843 11 1:18,936 (64)
06   Фернанда Алонса   Ferrari 70 + 14,869 07 1:18,614 (64)
07   Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 70 + 23,578 04 1:19,321 (52)
08   Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 70 + 28,026 08 1:19,399 (56)
09   Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 70 + 29,254 12 1:18,819 (56)
10   Кімі Райканен   Ferrari 70 + 53,678 10 1:18,529 (68)
11   Серхіа Перэс   Force India-Mercedes 69 DNF 13 1:19,491 (63)
12   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 69 DNF 05 1:18,504 (58)
13   Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 69 + 1 Круг 16 1:20,226 (66)
14   Эстэбан Гуцьерэз   Sauber-Ferrari 64 DNF Піт-лэйн 1:20,112 (51)
  Раман Гражан   Lotus-Renault 59 DNF 14 1:19,650 (54)
  Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 47 DNF 15 1:19,978 (43)
  Льюіс Хэмілтан   Mercedes 46 DNF 02 1:18,942 (24)
  Камуі Кабаясі   Caterham-Renault 23 DNF 21 1:23,130 (20)
  Пастор Мальданада   Lotus-Renault 21 DNF 17 1:21,514 (21)
  Маркус Эрыксан   Caterham-Renault 07 DNF 20 1:51,041 (07)
  Макс Чылтан   Marussia-Ferrari 00 DNF 18
  Жуль Б'яншы   Marussia-Ferrari 00 DNF 19
Крыніца: formula1.com[3]

Пазіцыі пасля гонкі правіць

Пазіцыі пілотаў
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
01   Ніка Розберг Mercedes 140
02   Льюіс Хэмілтан Mercedes 118
03   Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 79
04   Фернанда Алонса Ferrari 69
05   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 60
06   Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 57
07   Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 43
08   Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 40
09   Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 23
10   Серхіа Перэс Force India-Mercedes 20
11   Феліпэ Маса Williams-Mercedes 18
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
12   Кімі Райканен Ferrari 18
13   Раман Гражан Lotus-Renault 8
14   Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 8
15   Данііл Квят Toro Rosso-Renault 4
16   Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 2
17   Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 0
18   Маркус Эрыксан Caterham-Renault 0
19   Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 0
20   Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0
21   Камуі Кабаясі Caterham-Renault 0
22   Пастор Мальданада Lotus-Renault 0
Пазіцыі канструктараў
Паз. Канструктар Ачкі
01   Mercedes 258
02   Red Bull Racing-Renault 139
03   Ferrari 87
04   Force India-Mercedes 77
05   McLaren-Mercedes 66
06   Williams-Mercedes 58
Паз. Канструктар Ачкі
07   Toro Rosso-Renault 12
08   Lotus-Renault 8
09   Marussia-Ferrari 2
10   Sauber-Ferrari 0
11   Caterham-Renault 0

Зноскі правіць

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)
  2. Гуцьерэз прпусціць кваліфікацыю з-за пашкоджання шасі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)
  3. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)