Гран-Пры Бахрэйна 2014 года

Гран-пры Бахрэйна 2014 года (араб. جائزة البحرين الكبرى 2014‎‎) — гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 6 красавіка 2014 на аўтадроме Сахір у Бахрэйне. Кваліфікацыя і гонка ўпершыню адбыліся пры штучным асвятленні. Такім чынам арганізатары гран-пры вырашылі адсвяткаваць дзесяцігоддзе гонкі ў Бахрэйне. Гран-пры таксама быў 900-сотым у гісторыі Чэмпіянатаў Свету па Формуле-1. Этап Гран-пры быў трэцім этапам ў Чэмпіянаце Свету ў сезоне 2014 года.

Бахрэйн   Бахрэйнскі Гран-Пры 2014 года
Дэталі гонкі
Этап 3 з 19 у сезоне 2014
Circuit Bahrain 2004.svg
Дата 6 красавіка 2014
Афіцыйная назва 2014 Formula 1 Gulf Air
Bahrain Grand Prix
Месца Міжнародны Аўтадром Бахрэйна
Сахір, Бахрэйн
Трэк Пастаянная гоначная траса
5,412 км
Дыстанцыя 57 кругоў, 308,238 км
Надвор'е Суха
Поўл-пазіцыя
Пілот Германія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:33,185
Найхутчэйшы круг
Пілот Вялікабрытанія Ніка Розберг Mercedes
Час 1:37,020 на крузе 49
Подыум
Першае месца Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Mercedes
Другое месца Германія Ніка Розберг Mercedes
Трэцяе месца Мексіка Серхіа Перэс Force India

Льюіс Хэмілтан атрымаў перамогу ў гонцы, хоць стартаваў з другой пазіцыі. Партнёр Хэмілтана па Mercedes Ніка Розберг стаў другім, Серхіа Перэс атрымаў трэцяе месца. Для Force India подыўм Перэса стаў другім за ўсю гісторыю існавання каманды пасля подыўма Джанкарла Фізікелы на Гран-Пры Бельгіі 2009 года.

СправаздачаПравіць

КваліфікацыяПравіць

Кваліфікацыя пачалася на захадзе і працягвалася пры штучным асвятленні і аднойснай вільготнасці паветра 26%. Першы сэгмент кваліфікацыі праходзіў у барацьбе Force India з Williams. Менавіта пілоты гэтых каманд занялі першыя чатыры радкі па заканчэнні сэгмента. Сам сэгмент выйграў Ніка Хюлькенберг, а яго партнёр па камандзе Серхіа Перэс стаў трэцім. Добра паказалі сябе пілоты Caterham і Marussia. Пераможцам у гэтай групе выйшаў Камуі Кабаясі. Зноў няўдала выступілі пілоты Lotus: Пастора Мальданада ў апошні момант пераўзыйшоў Раман Гражан. Апошні трапіў у другі сэгмент, але на сваім хуткім крузе яму ўчыніў перашкоду Адрыян Зуціл, які таксама не трапіў у другую частку кваліфікацыі.

У другім сегменце кваліфікацыі лідарства захапілі Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. У той жа час праблемы ўзніклі ў пераможцы першай часткі Хюлькенберга: з-за памылак на хуткім крузе ён не здолеў прайсці далей. Непераканаўча выглядалі пілоты Ferrari Фернанда Алонса і Кімі Райканен. Калі Алонса паспяхова кваліфікаваўся ў наступны сэгмент, то Райканен здолеў трапіць на 10-ае прахадное месца. Пры гэтым Райканен выбіў Себасцьяна Фетэля, які адчуваў праблемы з нізкімі перадачамі на сваім балідзе. Яго партнёр Даніэль Рык'ярда стаў трэцім і тым самым здолеў пераўзысці Фетэля ў кваліфікацыі двойчы за тры этапа - столькі, колькі Марк Уэбер здолеў перамагчы Фетэля за ўвесь мінулы сезон. Розберг выйграў сэгмент, Хэмілтан стаў другім.

Розберг і Хэмілтан прадоўжылі сваю барацьбу ў трэцім сэгменце і цалкам у ім дамінавалі. Хэмілтан зрабіў шэраг памылак, што не дазволіла яму пераўзысці вынік Розберга, які адразу ўстанавіў хуткі час. Найбольш блізка да пілотаў Mercedes наблізіўся Даніэль Рык'ярда, які не гледзячы на сваё трэцяе месца ў кваліфікацыі, ў гонцы на старце згубіў 10 пазіцый з-за інцыдэнта на піт-стопе ў Малайзіі. Чацвёртага месца дасягнуў Вальтэры Ботас, які пераўзышоў Феліпэ Масу. Кімі Райканен упершыню за сезон кваліфікаваўся вышэй за Фернанда Алонса, які стаў дзясятым.

ГонкаПравіць

Ужо перад першым паваротам Льюіс Хэмілтан атакаваў з другой пазіцыі Ніка Розберга і выйшаў наперад. Розберг адразу спрабаваў вярнуць першую пазіцыю, але Хэмілтан паспяхова адбіў усе атакі. Уладальнікам лепшага старта стаў Феліпэ Маса, які здолеў з кваліфікацыйнага восьмага месца прарвацца на трэцяе, у той час як другі пілот Williams Вальтэры Ботас згубіў трэцяе стартавае месца і размясціўся на пятай пазіцыі. Добра стартаваў Фернанда Алонса, які перамясціўся з дзясятага на сёмае месца. Другая Ferrari Кімі Райканена спусцілася ў канец дзясяткі, дзе Райканену зноў, як і ў Малайзіі, давялося весці барацьбу з Кевінам Магнусэнам.

На пятым крузе Ніка Хюлькенберг абышоў Фернанда Алонса, а яшчэ праз пяць кругоў Вальтэры Ботаса. На дванаццатым крузе другі пілот Force India Серхіа Перэс абышоў Феліпэ Масу ў барацьбе за трэцюю пазіцыю. Такім чынам працягнулася супрацьстаянне пілотаў каманд Force India i Williams, якое пачалося яшчэ ў кваліфікацыі. Паміж 11-ым і 17-ым кругамі большая частка пілотаў ажыццявіла першы піт-стоп, акрамя пары лідараў. Mercedes зноў добра эканоміў гуму і паліва. Пасля серыі піт-стопаў Ботас стаў трэцім, за ім ішоў Маса, якога переаследвалі абедзве Force India. Хэмілтан заехаў на піт-стоп толькі пасля 20-га круга, Розберг застаўся на трасе яшчэ на два, але пасля свайго піт-стопа выехаў па-за Хэмілтанам.

У гэты час за Force India йшла актыўная барацьба паміж Джэнсанам Батанам, Себасцьянам Фетэлям, Кімі Райканенам і Даніэлем Рык'ярда. Пазней да іх прыядналіся пілоты Williams, якія ажыццявілі свое другія піт-стопы. Ботас і Маса зноў пачалі актыўна атакаваць і прабівацца наперад. Пілоты Ferrari не здолелі падтрымліваць тэмп Force India і Williams і страчвалі пазіцыі ў пелатоне.

На 40-ым крузе гонкі адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Эстэбана Гуцьерэса: венесуэльскі пілот падчапіў носам бакавы пантон Sauber Гуцьерэса, у выніку чаго апошні перакуліўся ў паветры на 360⁰, пакінуўшы на трасе шмат недабіткаў. Дырэкцыя гонкі вырашыла выпусціць на трасу машыну бяспекі (сэйфці кар). Падчас сэйфці кара свае піт-стопы ажыццявілі абодва пілота Mercedes i Ferrari. Гонка аднавілася на 46-ым крузе з Хэмілтанам на чале пелатона.

Рэстарт азнаменаваўся аднаўленнем атака Розберга на Хэмілтана. Падчас апошняга піт-стопа Розбергу ўсятлявалі больш мяккую гуму, а Хэмілтан па тактыцы закончваў гонку на цвёрдай гуме. Гума Розберга пасля рэстарта прагрэлася хутчэй, там атакі на Хэмілтана былі даволі інтэнсіўнымі. У гэты ж час у пелатоне зноў узніклі праблемы з сістэмай DRS у Себасцьяна Фетэля, які не змог супрацьстаяць Даніэлю Рык'ярда. Батан губляў тэмп, прапускаў усё больш супернікаў і ў выніку сышоў з-за праблем са счапленнем. Рык'ярда тым часам атакаваў Хюлькеберга і выйшаў на чацвёртае месца.

У выніку Хэмілтан выйграў Гран-Пры Бахрэйна, Розберг уступіў пераможцы крыху больш за секунду. Трэцім прыехаў Серхіа Перэс, чацвёртым - Даніэль Рык'ярда, для якога гэты вынік стаў найлепшым у формульнай кар'еры. Топ-10 замкнулі Хюлькеберг, Фетэль, Маса, Ботас, Алонса і Райканен.

КласіфікацыяПравіць

КваліфікацыяПравіць

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 6   Ніка Розберг Mercedes 1:35.439 1:33.708 1:33.185 1
2 44   Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:35.323 1:33.872 1:33.464 2
3 3   Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:36.220 1:34.592 1:34.051 131
4 77   Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:34.934 1:34.842 1:34.247 3
5 11   Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:34.998 1:34.747 1:34.346 4
6 7   Кімі Райканен Ferrari 1:35.234 1:34.925 1:34.368 5
7 22   Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:35.699 1:34.714 1:34.387 6
8 19   Феліпе Маса Williams-Mercedes 1:35.085 1:34.842 1:34.511 7
9 20   Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:35.288 1:34.904 1:34.712 8
10 14   Фернанда Алонса Ferrari 1:35.251 1:34.723 1:34.992 9
11 1   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 1:35.549 1:34.985 10
12 27   Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:34.874 1:35.116 11
13 26   Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:35.395 1:35.145 12
14 25   Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:35.815 1:35.286 14
15 21   Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:36.567 1:35.891 15
16 8   Раман Гражан Lotus-Renault 1:36.654 1:35.908 16
17 13   Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:36.663 17
18 99   Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:36.840 222
19 10   Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:37.085 18
20 17   Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 1:37.310 19
21 9   Маркус Эрыксан Caterham-Renault 1:37.875 20
22 4   Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:37.913 21
Час 107%: 1:41.515 (ад найлепшага выніка К1 1:34,874 хв.)
Крыніца: f1.com[1]
Заўвагі

ГонкаПравіць

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1   Льюіс Хэмілтан   Mercedes 57 1:39:42,743 2 1:37,108 (49)
2   Ніка Розберг   Mercedes 57 + 1,085 1 1:37,020 (49)
3   Серхіа Перэс   Force India-Mercedes 57 + 24,067 4 1:39,320 (36)
4   Даніэль Рык'ярда   Red Bull-Renault 57 + 24,489 13 1:39,269 (38)
5   Ніка Хюлькенберг   Force India-Mercedes 57 + 28,654 11 1:38,785 (37)
6   Себасцьян Фетэль   Red Bull-Renault 57 + 29,879 10 1:39,312 (18)
7   Феліпэ Маса   Williams-Mercedes 57 + 31,265 7 1:39,272 (40)
8   Вальтэры Ботас   Williams-Mercedes 57 + 31,876 3 1:39,762 (50)
9   Фернанда Алонса   Ferrari 57 + 32,595 9 1:39,732 (53)
10   Кімі Райканен   Ferrari 57 + 33,462 5 1:39,438 (35)
11   Данііл Квят   Toro Rosso-Renault 57 + 41,342 12 1:40,160 (12)
12   Раман Гражан   Lotus F1-Renault 57 + 43,143 16 1:39,443 (39)
13   Макс Чылтан   Marussia F1-Ferrari 57 + 59,909 21 1:41,825 (48)
14   Пастор Мальданада   Lotus F1-Renault 57 + 1:02,803 17 1:39,666 (52)
15   Камуі Кабаясі   Caterham F1-Renault 57 + 1:27,900 18 1:41,246 (17)
16   Жуль Б'яншы   Marussia F1-Ferrari 56 + 1 Круг 19 1:42,175 (44)
17   Джэнсан Батан   McLaren-Mercedes 55 DNF 6 1:39,565 (37)
  Кевін Магнусэн   McLaren-Mercedes 40 DNF 8 1:40,108 (40)
  Эстэбан Гуцьерэс   Sauber-Ferrari 39 DNF 15 1:40,698 (32)
  Маркус Эрыксан   Caterham F1-Renault 33 DNF 20 1:41,134 (28)
  Жан-Эрык Вернь   Toro Rosso-Renault 18 DNF 14 1:41,650 (16)
  Адрыян Зуціл   Sauber-Ferrari 17 DNF 22 1:41,791 (9)
Крыніца: f1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкіПравіць

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
Паз. Пілот Ачкі
1   Ніка Розберг 61
2   Льюіс Хэмілтан 50
3   Ніка Хюлькенберг 28
4   Фернанда Алонса 26
5   Джэнсан Батан 23
Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
Паз. Канструктар Ачкі
1   Mercedes 111
2   Force India-Mercedes 44
3   McLaren-Mercedes 43
4   Red Bull-Renault 35
5   Ferrari 33
  • Заўвага: Адлюстраваныя толькі пяць першых пазіцый.

ЗноскіПравіць

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 23 Красавіка 2014.(англ.) 
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 23 красавіка 2014.(англ.) 

Вонкавыя спасылкіПравіць

  • bahraingp.com — афіцыйны сайт Гран-Пры Бахрэйна