Гродзенская капэла Тызенгаўза

прыдворны аркестр

Гродзенская капэла Тызенгаўза — прыдворны аркестр раннекласічнага складу падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза ў 17651780 гадах, які суправаджаў паказы Гродзенскага тэатра Тызенгаўза, касцельныя службы, іграла на балях, розных урачыстасцях і інш.

Гісторыя

правіць

Належала да найбольшых і найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага роду ў ВКЛ, славілася і за яго межамі, у т.л. у Мангейме (Германія). У 1780 годзе была ангажыравана ў Нацыянальны тэатр у Варшаве.

У капэле былі замежныя і мясцовыя музыканты, у т.л. прыгонныя, якія атрымлівалі адукацыю ў Гродзенскай музычна-тэатральнай школе Тызенгаўза або пры дварах у Нясвіжы, Слоніме. У час росквіту қапэлы ў 17771779 гадах у ёй было 30 капэлістаў і 7 «хлопцаў з капэлы».

З адстаўкай Тызенгаўза капэла распалася.

Рэпертуар

правіць

Рэпертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, музычна-сцэнічныя творы, сімфоніі, бытавую музыку (танцы, дывертысменты, серэнады).

Удзельнічала ў выкананні оперы А.Грэтры «Магніфік» («Велікапышны»), камедыі П.Бамаршэ «Севільскі цырульнік», «Сялянскага балета» і «Балета пекараў».

Выконвала сімфоніі І.Гайдна, а таксама музыку, створаную ў прыдворным асяроддзі Тызенгаўза.

Літаратура

правіць