Біясферны рэзерват «Гродзенская пушча» — прыродаахоўная тэрыторыя, якая знаходзіцца ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 15—20 км на поўнач і паўночны ўсход ад горада Гродна, у міжрэччы Нёмана і Котры[2].

Гродзенская пушча
Размяшчэнне БеларусьГродзенскі раён
Плошча 20903 га[1]
Дата заснавання 2000
physical
Гродзенская пушча
Гродзенская пушча
physical
Гродзенская пушча
Гродзенская пушча
physical
Гродзенская пушча
Гродзенская пушча

ГісторыяПравіць

У XVI стагоддзі пушча цягнулася ад Нарвы да Гарадка і называлася Пераломскай пушчай.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі пушчы базаваліся партызанскія атрады паўстанцаў, у перыяд са жніўня 1944 па люты 1945 гадоў тут дзейнічала Армія Краёва.

Пасля Другой сусветнай вайны лясны масіў перайшоў да Беларускай ССР. Ад 1991 года — у межах незалежнай Беларусі.

Біясферны рэзерват плошчай 20903 га ўтвораны ў 2007 годзе[1] шляхам аб'яднання Сапоцкінскага і Гожскага біялагічных заказнікаў пастанаўленнем Савету Міністраў РБ ад 27.12.2007 г. № 1833[3].

АпісаннеПравіць

Заказнік лічыцца адным з найбольш экалагічна чыстых месцаў у Беларусі, мае вялікае значэнне як эталон для раўнінных ландшафтаў Еўропы[4].

У рэзерваце выяўлена 57 тыпаў лесу 12 лясных фармацый[4]. Пераважаюць верасова-імшыстыя бары.

У цэнтральнай частцы пушчы з поўначы на поўдзень цягнецца сістэма азёр, найбольшае з іх Белае. На захад ад возера Белае ўздоўж ракі Стрыеўка ляжыць забалочанае паніжэнне з чорнаальховымі і пушыстабярозавымі лясамі, прыбалотнымі ельнікамі. На ўсход ад возера балотны масў Святое з вярховымі, пераходнымі сфагнавымі і асакова-сфагнавымі хвойнікамі і бярэзнікамі, па ўскрайках нізінныя бярэзнікі і алешнікі з сістэмай меліярацыйных каналаў[5].

ФлораПравіць

У флоры выяўлены 801 від сасудзістых раслін і 770 відаў пакрытанасенных, якія адносяцца да 425 родаў і 111 сямействаў. На тэрыторыі заказніка растуць 19 відаў ахоўных раслін, у тым ліку тайнік яйцападобны (Listera ovata), баранец звычайны, сіела прамая (Berula erecta), лілея кучаравая (Lilium martagon), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), гладыёлус чарапіцападобны (Gladiolus imbricatus), кураслеп лясны (Anemone sylvestris), Cenolophium denudatum, гарычка крыжападобная (Gentiana cruciata), святаяннік горны (Hypericum montanum), аднацветка аднакветная (Moneses uniflora), кастрэц Бенякена (Bromopsis benekenii), лопух дуброўны (Arctium nemorosum), чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha), тайнік сэрцападобны (Listera cordata), шчамяліца мякенькая (Pulmonaria mollis)[3][4].

Некаторыя віды раслін, напрыклад, бурачок Гмеліна (Alyssum gmelinii), Pulsatilla bohemica, Festuca psammophila, выяўленыя ў Беларусі толькі на гэтай тэрыторыі[6].

ФаўнаПравіць

Устаноўлена пражыванне 224 відаў наземных пазваночных жывёл, з якіх 41 належыць да сысуноў, 131 — птушак, 5 — рэптылій і 12 — да амфібій. Да ахоўных адносіцца 37 відаў жывёл[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ланшафтные заказники (руск.) 
  2. Гродненская пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  3. 3,0 3,1 Гродненская пуща заказник (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Гродненская пуща считается одним из наиболее экологически чистых мест в Беларуси (руск.) 
  5. БелСЭ, 1979
  6. Августовская пуща: компромисс с человеком возможен (руск.) 

СпасылкіПравіць