Групоўка расійскіх войск у Сірыі

Групоўка войск (сіл) Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы (руск.: Группировка войск (сил) Вооружённых сил Российской Федерации в Сирийской Арабской Республике) — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне Узброеных Сіл Расіі, створанае для правядзення ваеннай аперацыі ў Сірыі. Расійскія вайскоўцы былі разгорнуты 30 верасня 2015 года для падтрымкі ўрадавай арміі ў грамадзянскай вайне.

Урачысты марш байцоў расійскай групоўкі ў Сірыі, авіябаза Хмеймім, 2017 год.

Поўныя звесткі пра групоўку не раскрываліся. Дакладна не вядомы як поўны склад войск на тэрыторыі Сірыі, так і поўны пералік злучэнняў і вайсковых часцей, падраздзяленні якіх накіроўваліся ў «гарачую кропку»[1]. Менш за ўсё публічнай інфармацыі маецца аб удзеле расійскіх вайскоўцаў у сухапутных баявых дзеяннях. Першапачаткова ў Міністэрстве абароны РФ падкрэслівалася, што ў краіне дзейнічала толькі авіяцыя Паветрана-касмічных сіл. Толькі праз некаторы час з дакладу кіраўніка ваеннага ведамства Сяргея Шайгу стала зразумела, што падтрымку сірыйскай арміі аказваюць і расійскія артылерысты[2].

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, у вайне прыняла ўдзел змяшаная авіяцыйная група[3][4], у тым ліку самалёты Су-24, Су-34, Су-30, Су-25, А-50, Ту-214Р, Іл-20[5], МіГ-31[6], Су-27, Ту-160, Ту-95, Ту-22[7][8] і верталёты Мі-24/35, Мі-8[5]. Групоўка СПА была прадстаўлена комплексамі «Панцыр-С1»[9], С-300[10], С-400[11].

Наземную групоўку склалі часці сухапутных (34-я асобная мотастралковая брыгада[2], 120-я гвардзейская артылерыйская брыгада[12][13], Міжнародны супрацьмінны цэнтр[14]), паветрана-дэсантных (7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія[2][15]) войск і сіл спецпрызначэння[2]. Марскія сілы былі прадстаўлены міжземнаморскім аператыўным злучэннем ВМФ[16], у тым ліку 810-й асобнай гвардзейскай брыгадай марской пяхоты[17].

За заслугі ў забеспячэнні бяспекі дзяржавы, гераізм, мужнасць і самаадданасць, праяўленыя асабовым складам у ходзе правядзення аперацыі па падтрыманні міжнароднага міру 9 лістапада 2023 года аб’яднанню ўручаны ордэн Суворава[18].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Какая военная группировка РФ останется в Сирии. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 17 снежня 2016.
  2. а б в г Иванов Павел. В единой маскировочной расцветке. О работе наших военнослужащих на земле известно меньше, но их вклад в победу столь же значим // [[Военно-промышленный курьер]], № 49 (713), 20 декабря 2017 года. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 17 студзеня 2018.
  3. Полунин А.. ИГИЛ готовит к бою «Стингеры» и «Шилки». Свободная пресса (1 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2015. Праверана 2 кастрычніка 2015.
  4. Минобороны назвало численность авиагруппы в Сирии. Lenta.ru (1 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2019. Праверана 5 кастрычніка 2015.
  5. а б Боевое крещение Сирией. О каком российском оружии узнал весь мир // ТАСС, 28.09.18. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.
  6. Источник уточнил задачи МиГ-31 в Сирии. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2016. Праверана 15 лістапада 2016.
  7. "Генштаб РФ собрался привлечь к операции в Сирии ещё 25 самолётов". Интерфакс. 2015-11-17. Архівавана з арыгінала 2015-11-18. Праверана 2015-11-17.
  8. В Сирии появился самолёт ДРЛОиУ А-50У Архівавана 21 студзеня 2016. // arms-expo.ru
  9. В Сирии находятся 28 российских боевых самолетов. Радио Свобода (22 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2015. Праверана 4 кастрычніка 2015.
  10. Минобороны подтвердило отправку в Сирию системы С-300 :: Политика. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2016. Праверана 4 кастрычніка 2016.
  11. "Россия развернула в Сирии ЗРК С-400". РИА Новости. 2015-11-26. Архівавана з арыгінала 2015-11-26. Праверана 2015-11-26.
  12. Минобороны показало подразделение российской артиллерии в Сирии. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 17 снежня 2016.
  13. Минобороны доложило Владимиру Путину о ходе операции РФ в Сирии. 4:03. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2017. Праверана 17 снежня 2016.
  14. Около 600 сирийских саперов подготовили специалисты Международного противоминного центра / mil.ru, 13.09.2017. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 29 верасня 2017.
  15. На охрану российских баз в Сирии отправили морпехов и спецназовцев. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2015. Праверана 4-10-2015.
  16. Константин Сивков. «Калибр» на час // [[Военно-промышленный курьер]], 26.12.17. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2018. Праверана 17 студзеня 2018.
  17. Бригаде черноморских морпехов вручили орден Жукова за сирийскую кампанию. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 17 снежня 2016.
  18. Евкуров вручил орден Суворова российской группировке войск в Сирии. Известия (9 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 10 лістапада 2023.