Адкрыць галоўнае меню

Грэгар Іаган Мендэль

(Пасля перасылкі з Грэгар Мендэль)

Грэгар Іаган Мендэль (ням.: Gregor Johann Mendel; 1822, Гінчыцы, Сілезія, Аўстрыйская імперыя (сёння Чэхія) – 6 студзеня 1884, Брно, Аўстра-Венгрыя) — аўстрыйскі біёлаг і батанік, каталіцкі манах, які сыграў вялікую ролю ў развіцці ўяўлення аб спадчыннасці. Адкрыццё ім заканамернасцяў спадчынасці монагенных прыкмет (гэтыя заканамернасці вядомыя зараз як Законы Мендэля) стала першым крокам на шляху да сучаснай генетыцы.

Грэгар Іаган Мендэль
Gregor Johann Mendel
Gregor Mendel.png
Дата нараджэння 20 ліпеня 1822(1822-07-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1884(1884-01-06)[3][4][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, генетык, пчаляр, матэматык, батанік
Навуковая сфера Генетыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як Бацька Генетыкі, першаадкрывальнік Законаў спадчыннасці
Узнагароды і прэміі
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Сайт mendelweb.org
Commons-logo.svg Грэгар Іаган Мендэль на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Mendel».

БіяграфіяПравіць

Іаган Мендэль нарадзіўся 20 ліпеня 1822 года ў сялянскай сям'і Антона і Разіны Мендэль у невялічкім мястэчку Хейцэндорф (Аўстрыйская імперыя, пазней Аўстра-Венгрыя, цяпер Гінчыцэ (частка вёскі Вражнэ каля Новага Йічына, Чэхія). Дата 22 ліпеня, якая часта прыводзіцца ў літаратуры як дата яго нараджэння, на самой справе з'яўляецца датай яго хрышчэння[6].

Акрамя Іагана у сям'і былі дзве дачкі (старэйшая і малодшая сёстры). Цікаўнасць да прыроды ён пачаў праяўляць рана, ужо хлопчыкам, калі працаваў садоўнікам. Пасля двух гадоў вучобы ў філасофскіх класах інстытута Ольмуца (цяпер Оламаўц, Чэхія), у 1843 ён пастрыгся ў манахі Аўгусцінскага манастыра Святога Фамы ў Бруне (цяпер Брно, Чэхія) і ўзяў імя Грэгар. З 1844 па 1848 год вучыўся ў Брунскім багаслоўскім інстытуце. У 1847 годзе стаў святаром. Самастойна вывучаў мноства навук, замяняў адсутных выкладчыкаў грэчаскай мовы і матэматыкі ў адной са школ. Здаючы экзамен на званне настаўніка, атрымаў, як не дзіўна, незадавальняльныя адзнакі па біялогіі і геалогіі. У 1849-1851 гадах выкладаў у Эноймскай гімназіі лацінскую і грэчаскую мовы. У перыяд з 1851 па 1853 гады, дзякуючы ігумену манастыра, абучаўся натуральнай гісторыі ў Венскім ўніверсітэце, у тым ліку пад кіраўніцтвам Унгерна - аднаго з першых цытолагаў света.

Будучы ў Вене, Мендэль зацікавіўся працэсам гібрыдызацыі раслін і, у прыватнасці, рознымі тыпамі гібрыдных патомкаў і іх статыстычнымі суадносінамі.

У 1854 годзе Мендэль атрымаў месца выкладчыка фізікі і натуральнай гісторыі ў Вышэйшай рэальнай школе ў Бруне, не будучы дыпламаваным спецыялістам. Яшчэ дзве спробы здаць экзаммен па біялогіі ў 1856 годзе скончыліся правалам, і Мендэль заставаўся як і раней, манахам, а пазней - абатам Аўгусцінскага манастыра ў Старэ Брно.

Удахнаўлённы вывучэннем змен прызнакаў раслін, з 1856 па 1863 год ён стаў праводзіць вопыты на гарохе ў эксперыментальным манастырскім садзе і сфармуляваў законы, якія тлумачаць механізмы спадчыннасці, вядомыя нам як «Законы Мендэля».

8 сакавіка 1865 года Мендэль паведаміў аб выніках сваіх вопытаў брунскаму Таварыству прыродазанаўцаў, якое ў канцы наступнага года выдала канспект яго даклада ў чарговым томе «Прац Таварыства...» пад назвай «Вопыты над расліннымі гібрыдамі». Гэты том апынуўся ў 120 бібліятэках універсітэтаў света. Мендэль заказаў 40 асобных копій сваёй працы, амаль усе з якіх разаслаў буйным даследчыкам-батанікам. Але праца не выклікала цікаўнасці ў сучаснікаў.

Мендэль зрабіў адкрыццё надзвычайнай важнасці, і сам спачатку, быў, верагодна, у гэтым упэнены. Але потым ён распачаў шэраг спроб падцвердзіць гэтае адкрыццё на іншых біялагічных відах, і з гэтай мэтай правёў серыю вопытаў па скрыжаванню разнавіднасцяў ястрабка - расліны з сям'і Астравых, а потым - па скрыжаванню разнавіднасцяў пчол. У абодвух выпадках яго чакала трагічнае расчараванне: вынікі, атрыманыя ім на гарохе, на іншых відах на пацвержаваліся. Прычына была ў тым, што механізмы апладнення і ястрабка і пчолаў, мелі асаблівасці, аб якіх навуке яшчэ не было вядома (размнажэнне шляхам партэнагенеза), а метадамі скрыжавання, якімі карыстаўся Мендэль у сваіх вопытах, гэтыя асаблівасці не ўлічваліся. У выніку вялікі вучоны сам разупэўніўся, што зрабіў адкрыццё.

У 1868 годзе Мендэль быў абраны абатам Старабненскага манастыра і больш біялагічнымі даследаваннямі не займаўся. Толькі ў пачатку XX стагоддзя, з развіццём уяўленняў аб генах, была асазнана ўся важнасць зробленых ім вывадаў (пасля таго, як шэраг вучоных, незалежна адзін ад другога, зноў адкрылі ўжо вынайдзеныя Мендэлем законы спадчыннасці).

Мендэль памёр 6 студзеня 1884 года і не быў прызнаны сучаснікамі. На яго магіле ўсталявана пліта з надпісам «Мой час яшчэ прыйдзе!»

На ўскраіне брно ў Старабрненскім манастырэ аўгусцінцаў усталяван мемарыяльная дошка і помнік каля агародчыка. У музее Мендэля маюцца яго рукапісы, дакументы і малюнкі. Таксама ёсць старынны мікраскоп і іншыя інструменты, якія вучоны выкарыстоўываў падчаспрацы.

Выява Мендэля ёсць на аўстрыйскай паштовай марке 1984 года.

Друкаваныя працыПравіць

  • Мендэль Г. Вопыты над расліннымі гібрыдамі // Працы Бюро па прыкладной батаніке. 1910. № 11. С. 479-529.

Зноскі

  1. https://mendelmuseum.muni.cz/en/g-j-mendel/zivotopis Праверана 23 кастрычніка 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 https://www.biography.com/people/gregor-mendel-39282 Праверана 29 жніўня 2018.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118580698 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Gregor Mendel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Mendel: Man and Mind // Артыкул на сайце Музея Мендэля(англ.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць